29 кастрычнiка 2026, Чацвер, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УЕФА ацаніла Лукашэнку-таракана ў 30 тысяч еўра

2
УЕФА ацаніла Лукашэнку-таракана ў 30 тысяч еўра

Фінскія фанаты нарабілі шуму сваім перформансам.

Фінляндыя пакараная УЕФА за «недапушчальныя паводзіны» па выніках матчу са зборнай Беларусі ў Лізе нацый, паведамляе Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» (АБФФ).

Нагадаем, матч адбыўся 29 верасня. Лукашэнкаўскі гімн балельшчыкі зборнай Фінляндыі сустрэлі свістам, а на трыбунах былі бачныя бел-чырвона-белыя і ўкраінскія сцягі.

Таксама фінскія балельшчыкі размясцілі банер, намаляваўшы дыктатара Беларусі Аляксандра Лукашэнку у вобразе таракана, на якога палюе сава. Надпіс на банеры гаворыць: «Твой час настане».

Адзначым, што той матч у Хельсінкі скончыўся ўнічыю 0:0.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲