29 кастрычнiка 2026, Чацвер, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская і расійская дэлегацыі сустрэліся ў аэрапорце Гомеля

1
Украінская і расійская дэлегацыі сустрэліся ў аэрапорце Гомеля

У складзе ўкраінскай дэлегацыі — амерыканскія журналісты.

Украінская і расійская дэлегацыі сустрэліся ў аэрапорце Гомеля. Пра гэта паведамляе БелТА. Сустрэча звязаная з гуманітарнай аперацыяй у Алешках.

Раней у абласным цэнтры прызямліўся самалёт расійскай дэлегацыі.

Украінская дэлегацыя на чале з амбудсменам Дзмітрыем Лубінцом перасекла мяжу ў пункце пропуску «Новая Гута», адкуль прыбыла ў аэрапорт Гомеля. У складзе ўкраінскай дэлегацыі — амерыканскія журналісты.

Украіна і РФ падтрымліваюць рэжым спынення агню ў раёне Алешак, якія знаходзяцца на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. Населены пункт акупаваны расійскімі войскамі. У апошнія месяцы ў выніку баявых дзеянняў ён быў фактычна заблакаваны. У горадзе склалася цяжкая гуманітарная сітуацыя. Бакі пры ўдзеле міжнародных пасярэднікаў дамовіліся пра спыненне агню для дастаўкі гуманітарнай дапамогі і вываду грамадзянскага насельніцтва.

Паведамлялася, што ў перамовах па Алешках удзельнічала першая лэдзі ЗША Меланія Трамп.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲