Беларуска назвала рэальную суму камунальных плацяжоў у кватэры электрадама
1- 29.10.2026, 13:14
- 1,338
Яна расказала, якая жыроўка прыходзіць зімой і летам.
Электрадамоў у Беларусі з кожным годам становіцца ўсё больш. У такіх дамах і ацяпленне, і падагрэў вады ідуць за кошт электраэнергіі.
Суму ў жыроўках за электраэнергію ў кватэры, размешчанай у электрадоме, агаласіла мінчанка Кацярына, піша aif.by.
Сям'я жанчыны — пяць чалавек. Яны жывуць у кватэры плошчай 90 «квадратаў» у электрадоме на вуліцы Грушэўскай у Мінску.
У кватэры ўсталяваныя два прыборы ўліку электраэнергіі. Адзін з іх па льготным тарыфе лічыць выдаткі толькі на ацяпленне і падагрэў вады.
За электраэнергію, затрачаную на ацяпленне і падагрэў вады, мінулай марознай зімой сям'я плаціла 100–150 рублёў у месяц. З улікам усіх астатніх ЖКП канчатковая жыроўка за «трохпакаёўку» складала каля 250 рублёў. Летнія выдаткі значна меншыя — каля 30 рублёў за гарачую ваду, якую падагравае бойлер.
Дарэчы, у Беларусі электрадамоў будзе становіцца ўсё больш і больш. Калі ў 2021–2023 гадах такога жылля пабудавалі 1,2 мільёна квадратных метраў, то ў 2025-м — ужо каля 2 мільёнаў «квадратаў».