29 кастрычнiка 2026, Чацвер, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нашумелая шаўрма на Камароўцы стала афіцыйным брэндам

Нашумелая шаўрма на Камароўцы стала афіцыйным брэндам
Фота: zerkalo.io

Уладальнік кіёска «У Грача» зарэгістраваў таварны знак.

Уладальнік нашумелай кропкі з шаўрмой на Камароўцы афіцыйна зарэгістраваў свой брэнд. Гаворка пра кіёск «У Грача», піша Blizko.by.

Гэта вынікае з бюлетэня Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Паводле заяўкі, уладальнік брэнда, якога завуць Грачья Мартынович Мнацаканян, абараніў свой таварны знак па класах 30 (сэндвічы, піца, млінцы пікантныя) і 43 (паслугі кафэ, кафетэрыяў, рэстаранаў і інш.).

Кіёск з шаўрмой «У Грача» на Камароўцы па стане на 29 кастрычніка мае на Яндекс.Картах 1 829 ацэнак і сярэдні бал 5,0 з 5 магчымых. Карыстальнікі адзначаюць высокую якасць і адменны смак ежы.

Напачатку чэрвеня Грачья закрыў кропку на праверку з-за скаргаў карыстальнікаў на атручванні. Праз некалькі дзён шаўрменная (шаўрмічная, шаўрмячная) адкрылася. У 2025 годзе санстанцыя выяўляла парушэнні, за якія ўладальнік мусіў выплаціць штраф.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲