Буданаў: Расія разумее толькі мову сілы
- 29.10.2026, 19:51
ФОТА: GETTY IMAGES
Ваенны патэнцыял агрэсара павінен быць знішчаны.
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Кірыл Буданаў заявіў, што ўвесь свабодны свет павінен адрэагаваць на масавыя забойствы мірных жыхароў у выніку расійскіх удараў па розных гарадах Украіны.
«Сёння Расія чарговы раз паказала, як насамрэч ставіцца да завяршэння вайны і пошуку міру.
Дэманстратыўныя масавыя забойствы мірных жыхароў проста на вуліцах і ў жылых дамах цягам аднаго дня адразу ў некалькіх гарадах Украіны — такія расійскія «аргументы» на перамовах.
Украіна і ўвесь свабодны свет павінны адказаць на гэта рэальнай сілай. За кожную ахвяру ва Украіне павінны гарэць расійскія аб’екты ВПК, павінна знішчацца сама здольнасць Масквы ажыццяўляць агрэсію. Толькі ваенная сіла Украіны і яе партнёраў можа спыніць штодзённую гібель людзей ад бомбаў, дронаў і ракет у цэнтры Еўропы».
Буданаў заклікаў партнёраў Украіны годна адказаць Расіі на штодзённы тэрор.