У Польшчы затрымалі расіяніна, які здымаў цягнікі і чыгунку
4- 30.10.2026, 12:31
- 1,094
Яго абвінавацілі ў дзейнасці на карысць замежнай разведкі.
У Польшчы затрыманы грамадзянін Расіі, якога падазраюць у дзейнасці на карысць замежнай разведслужбы. Ён фатаграфаваў цягнікі і чыгуначную інфраструктуру.
Пра гэта паведамляе RMF24.
55-гадовы расіянін быў затрыманы супрацоўнікамі паліцыі ў горадзе Свідніца.
Паліцыя Ніжнесілезскага ваяводства паведаміла, што мужчыну затрымалі, калі ён фатаграфаваў цягнікі, якія праязджалі міма, а таксама чыгуначную інфраструктуру горада.
На прыладах расіяніна праваахоўнікі выявілі вялікую колькасць файлаў на падобную тэматыку, у прыватнасці: фотадакументацыю розных мясцовасцяў і важных транспартных аб’ектаў не толькі на тэрыторыі Польшчы.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён ажыццяўляў дзейнасць на карысць замежнай разведкі супраць Польшчы.
Паліцыянты канфіскавалі электроннае і фотаабсталяванне, мабільныя тэлефоны, ноўтбукі, партатыўныя і знешнія жорсткія дыскі вялікай ёмістасці, а таксама некалькі дакументаў, якія пацвярджаюць асобу.