31 кастрычнiка 2026, Субота, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белпошта» перастае адпраўляць пасылкі з таварамі ў Еўропу

«Белпошта» перастае адпраўляць пасылкі з таварамі ў Еўропу

Ужо з заўтрашняга дня.

З 1 лістапада «Белпошта» прыпыняе прыём паштовых адпраўленняў з таварамі, якія накіроўваюцца ў краіны Еўрапейскага саюза. Прычына — новыя мытныя правілы ЕС для сферы інтэрнэт-гандлю, да якіх беларуская паштовая сістэма пакуль тэхнічна не гатовая.

З наступнага месяца ў краінах Еўрапейскага саюза з’явяцца спецыяльныя зборы за апрацоўку тавараў, якія ўвозяцца з краін, што не ўваходзяць у Еўрапейскі саюз. Абмежаванні закрануць абсалютна ўсе пасылкі з замежных інтэрнэт-крамаў, прычым незалежна ад іх фактычнага кошту.

З-за гэтых змяненняў «Белпошта» апынулася не гатовая перадаваць еўрапейскай мытні неабходныя дадзеныя пра ідэнтыфікатары тавараў. Таму арганізацыя часова не будзе прымаць камерцыйныя пасылкі, адрасаваныя ў краіны ЕС.

Важнае ўдакладненне: прыватныя адпраўленні звычайных грамадзян новаўвядзенне практычна не закране. Абмежаванні не распаўсюджваюцца на пасылкі фізічных асоб, якія не звязаныя з гандлем і пакупкамі ў сеціве (уключаючы асабістыя падарункі коштам да 45 еўра).

У «Белпошце» адзначылі, што цяпер сумесна са Сусветным паштовым саюзам праводзяць тэхнічныя наладкі сістэмы абмену дадзенымі. Як толькі праграмнае забеспячэнне дапрацуюць, прыём камерцыйных пасылак у еўрапейскім напрамку абяцаюць аднавіць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲