Беспілотнікі атакавалі Рэспубліку Адыгея ў РФ
12- 4.10.2026, 8:40
- 4,868
На аэрадроме «Ханская» успыхнуў пажар.
У наваколлі расійскага горада Майкоп (Рэспубліка Адыгея, РФ) мясцовыя жыхары паведамляюць пра серыю выбухаў і пра пралёт беспілотнікаў. Таксама на аэрадроме зафіксавалі пажар пасля трапляння, піша «Фокус».
Паводле даных расійскіх паблікаў, у рэгіёне была абвешчана паветраная трывога з-за пагрозы з боку БПЛА. Кадры узгарання на аэрадроме апублікаваў маніторынгавы канал Exilenova+.
«Майкоп. Мясцовыя жыхары паведамляюць пра напад і пажар на аэрадроме «Ханская», — гаворыцца ў паведамленні.


У мясцовых групах жыхары паведамляюць як мінімум пра 10 выбухаў паблізу аэрадрома і пра узнікненне пажару.
З адкрытых крыніц вядома, што аэрадром «Ханская» размешчаны за 6 км ад горада Майкоп. На гэтым аэрадроме на спадарожнікавых здымках бачна размяшчэнне самалётаў тыпаў Су-30, Су-24, Су-34, Ан-12, якія выкарыстоўваюцца ВКС РФ для нанясення удараў авіябомбамі і перавозкі боепрыпасаў для баявых самалётаў.
