Пуцін апынуўся ля разбітага карыта
- Тэлеграм-канал «СерпомПо»
- 15.11.2026, 7:00
Найлепшая мадэль для крамлёўскіх — старая з «Казкі пра рыбака і рыбку».
Цяжка каментаваць інфармацыю, якую не можаш пацвердзіць, аднак яна даволі верагодная, калі мець на ўвазе не раз публічна дэманстраваныя настроі крамлёўскіх абітальнікаў.
Такім чынам, паведамляецца, што пуцінцы ў Абу-Дабі неафіцыйна запатрабавалі ад Еўрасаюза: выхаду Фінляндыі з НАТА, адмовы альянсу ад ваенных баз у Латвіі, Літве і Эстоніі, перафарматавання Малдовы ў «федэрацыю» з малдаўскіх земляў, Гагаўзіі і Прыднястроўя (пры гэтым у выпадку ўступлення краіны ў ЕС Прыднястроўе і Гагаўзія павінны атрымаць магчымасць правесці рэферэндумы аб незалежнасці).
Ад Украіны пуцінцы патрабуюць аддаць падкантрольную частку Данецкай і Луганскай абласцей, адмовіцца ад уступлення ў НАТА, «дэмілітарызаваць» парты ў Мікалаеве і Адэсе, а таксама заключыць асобныя дамоўленасці пра свабоду суднаходства ў Чорным і Балтыйскім морах.
Пры гэтым гэта яшчэ не ўсё. Спіс адкрыты. Складаецца ўражанне, што крамлёўскія ўжо пяты год сядзяць у Кіеве і дыктуюць умовы, як пераможцы.
Што ж у адказ? Прапанавана прыбраць ядзерную зброю з Беларусі, адмовіцца ад размяшчэння там жа расійскіх ракет сярэдняй далёкасці, вывесці падраздзяленні расійскай арміі з Прыднястроўя.
Найлепшая мадэль для крамлёўскіх — старая з «Казкі пра рыбака і рыбку». Прытым — на стадыі разбітага карыта. Вазьміце, крамлёўскія, сякеру і калупайце трэшчыну далей. Не быць вам «уладычыцай марскаю», ніколі не быць.
Тэлеграм-канал «СерпомПо»