Еўракамісія ацаніла, колькі яшчэ працягнецца вайна РФ ва Украіне
1- 17.11.2026, 20:40
- 2,204
Сцэнар даволі аптымістычны.
Паміж Расіяй і Украінай захаваецца «геапалітычная напружанасць» прынамсі да 2028 года, вынікае з восеньскага эканамічнага прагнозу Еўракамісіі.
«Эканамічныя наступствы вайны Расіі супраць Украіны застаюцца надзвычай непэўнымі і ў значнай ступені залежаць ад далейшага развіцця канфлікту. Базавы сцэнар прадугледжвае, што геапалітычная напружанасць у рэгіёне і санкцыі супраць Расіі захаваюцца на працягу ўсяго прагнознага перыяду [да канца 2028 года]», — гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на сайце ЕК.
Еўракамісія чакае, што «складаная сітуацыя з бяспекай» і далей будзе стрымліваць эканоміку Украіны ў 2027 годзе, аднак дапускае тэхнічную магчымасць, што ўмовы для маштабнага аднаўлення краіны могуць сфарміравацца з пачатку 2028 года.
«Пры тэхнічным дапушчэнні, што ўмовы для маштабнага аднаўлення будуць створаныя з пачатку 2028 года, чакаецца паскарэнне эканамічнага росту да 3,5% у 2028 годзе», — гаворыцца ў дакуменце.
Пры гэтым у дакуменце ўдакладняецца, што тэхнічныя дапушчэнні не варта разглядаць як прагноз.