Генеральны сакратар НАТА распавёў пра спробы вярнуць доступ Украіны да Starshield
- 17.11.2026, 21:01
ФОТА: GETTY IMAGES
Марк Рютэ заявіў, што для гэтага «прыкладаюць вялікія намаганні».
Зацікаўленыя бакі прыкладаюць усе намаганні для як мага хутчэйшага аднаўлення поўнавартаснай працы спадарожнікавай сувязі Starshield і Starlink ва Украіне. Пра гэта заявіў генеральны сакратар НАТА Марк Рютэ.
Журналіст спытаў, ці мае намер Рютэ звярнуцца да Белага дома або асабіста да Ілона Маска з-за таго, што хуткасць злучэння Starshield і Starlink, якімі карыстаецца Украіна, ужо некалькі дзён зноў абмежаваная.
«Магу вас запэўніць, што адпаведныя бакі прыкладаюць вялікія намаганні, каб як мага хутчэй усё вярнулася ў норму. Я ведаю, што яны над гэтым працуюць, і мы заўсёды гатовыя дапамагчы там, дзе можам быць карысныя. Але я ведаю, што для гэтага робіцца ўсё магчымае», — сказаў генеральны сакратар.
Затым іншы журналіст удакладніў, ці вядома, хто нясе адказнасць за гэтыя абмежаванні.
«Паўтару: адзінае, што я магу сказаць, — я ведаю, што ўсе, хто можа тут дапамагчы, працуюць над гэтым. Больш ніякіх новых звестак», — падсумаваў Рютэ.