17 лiстапада 2026, aўторак, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска вылавіла з ракі велізарнага шчупака

Беларуска вылавіла з ракі велізарнага шчупака
Ілюстрацыйнае фота: Shutterstock.com

Рыба даўжынёю амаль як сама дзяўчына.

Жыхарцы Магілёўшчыны ўдалося злавіць гіганцкага шчупака, паведамляе Mlyn.by.

Рыба даўжынёю амаль як сама дзяўчына.

З-за вялікіх памераў у сетцы шчупака празвалі «кракадзіліцай».

Магілёўчанка Алеся Цумарава злавіла важкага шчупака на рацэ Друць у Быхаўскім раёне.

Пасля, ужо на сушы, рыбу ўзважылі — драпежнік «пацягнуў» на 13,2 кілаграма, а даўжыня асобіны — каля 120 см.

«Эмоцыі зашкальваюць. Выважвалі хвілін 20, у мяне рука анямела», — распавяла Алеся ў сваім Instagram.

«Кракадзіліца» клюнула на воблер TsuYoki Draga 130SP.

«Такога шчупака на Друці ловяць не кожны дзень!», — адзначылі мясцовыя рыбакі.

Гэта сапраўды трафейны экзэмпляр, які ўвойдзе ў асабістую гісторыю рыбалкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲