Цырк на лёдзе: Лукашэнка з дрыжачай галавой і пад наглядам аховы
3- 2.11.2026, 9:00
- 3,944
Гульні з удзелам прыстарэлага правіцеля канчаткова ператварыліся ў фарс.
Вы не паверыце, але прыдворная каманда Лукашэнкі па хакеі перамагла на старце прыдуманага пад правіцеля турніру. І тут не важна, хто гэтым разам быў у ролі хлопчыкаў для паказальнага біцьця, піша «Салідарнасць».

Прыцягвае ўвагу той факт, што гульні на лёдзе з удзелам прыстарэлага правіцеля канчаткова ператварыліся ў фарс.

Кожнае з'яўленне гульца ў чорным шлеме пад нумарам 1 дзейнічае на абедзве каманды як магутны інгібітар росту: вакол яго ўтвараецца пустэча, супернікі губляюць рэшткі волі да перамогі, старанна пазбягаючы кантакту і ўхіляючыся ад шайбы, кінутай няўпэўненай рукой.

Сам жа Лукашэнка па-ранейшаму выглядае спалоханым і безрадасным, за выключэннем момантаў, калі яму ў літаральным сэнсе ёсць за каго ўчапіцца на лёдзе.
У яго прыкметна дрыжыць галава. І ўсё гэта пад наглядам аховы, што нудзіцца на лаўцы яго каманды.