Яўка на парламенцкіх выбарах у Іспаніі пабіла рэкорды
- 29.11.2026, 22:14
- 1,316
68,15%.
Да 18:00 па мясцовым часе (20:00 па Мінску) у парламенцкіх выбарах у Іспаніі узяла ўдзел рэкордная колькасць выбарцаў — 68,15%. Як паведамляе El Pais, гэты паказчык прыкладна на 15 працэнтных пунктаў вышэйшы, чым на папярэдніх выбарах у 2023 годзе, і больш чым на 4,7 пункта вышэйшы за папярэдні рэкорд, усталяваны ў 1996 годзе.
Згодна з апытаннем 40dB, праведзеным напярэдадні для El Pais і Cadena SER, 70% рэспандэнтаў ацанілі гэтыя выбары як больш важныя, чым любыя іншыя.Па ацэнцы дзеючага прэм'ер-міністра краіны Педра Санчэса, які дамагаецца перавыбрання, яўка на ўзроўні 75% або вышэй можа забяспечыць перамогу прагрэсіўных палітычных сіл і фармаванне левай большасці ў парламенце.
У той жа час вынікі многіх перадвыбарчых апытанняў указвалі на магчымасць атрымання большасці кансерватыўнай Народнай партыяй і ультраправай партыяй Vox. Разам яны маглі б пераадолець парог у 176 месцаў, неабходны для кантролю над ніжняй палатай парламента.
На папярэдніх выбарах у ліпені 2023 года канчатковая яўка склала 66,6%. Першыя папярэднія вынікі чакаюцца пасля 21:00 па мясцовым часе (23:00 па Мінску).