30 лiстапада 2026, панядзелак, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі адбыўся старажытны абрад, які дапамагае знайсці сабе пару

У Беларусі адбыўся старажытны абрад, які дапамагае знайсці сабе пару
Фота: onliner

У чым яго сутнасць?

У Беларусі адбыўся старажытны абрад «Ката́ пячы́» («Пячы ката») — апошняе народнае свята перад пачаткам Каляднага посту. Ён нават унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Галоўны сімвал дзеі — выпечка ў выглядзе ката, якой частуюць гасцей. Звычайна гэта цэлы пірог, што складаецца з некалькіх булак, з вушамі з сала і хвастом з хатняй каўбасы. Яго падвешваюць пад столлю, а задача ўдзельнікаў — адкусіць кавалачак, не дапамагаючы сабе рукамі. А тым, у каго не атрымліваецца або хто парушае правілы, дастаюцца жартоўныя заданні. Сам звычай, як лічыцца, дапамагае нежанатым і незамужнім знайсці пару і стварыць сям’ю, а тым, хто ўжо ў шлюбе, — захаваць шчасце. Абрад адбыўся ў аграгарадку Скірмантава Дзяржынскага раёна. Традыцыю аднавілі мясцовыя жыхары і работнікі мясцовага Дома культуры. Як гэта было — у фотарэпартажы Onlíner.

Фото: onliner
Фото: onliner
Фото: onliner
Фото: onliner
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲