Сікорскі анекдотам пра СССР ацаніў аб абмеркаванні сістэмы бяспекі Еўропы
- 30.11.2026, 2:04
ФОТА: GETTY IMAGES
Уяўленні Расіі пра геапалітыку не змяняюцца.
Міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі жартам пра савецкія межы выказаўся аб абмеркаванні новай архітэктуры бяспекі ў Еўропе. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю Studio Serio.
«Вось калі Расія кажа, што ў яе няма ніякіх дрэнных намераў у дачыненні да суседзяў, што яна хоча новай архітэктуры бяспекі, я ім кажу: «Хлопцы, калісьці ў нас быў такі анекдот. Што такое бяспечная мяжа Савецкага Саюза? Бяспечная мяжа Савецкага Саюза — гэта такая мяжа, па абодва бакі якой стаяць савецкія салдаты», — распавёў польскі міністр.
На яго думку, уяўленні Расіі пра геапалітыку не змяняюцца.