Турцыя высылае з краіны дзясяткі расіянак
5- 4.11.2026, 16:46
- 3,258
Іх абвінавацілі «ў парушэнні маралі і правілаў грамадскай бяспекі».
У Турцыі 34 расіянкам пагражае дэпартацыя пасля паліцэйскіх рэйдаў па начных клубах Анкары. Жанчын затрымалі па падазрэнні ў занятку прастытуцыяй і накіравалі ў міграцыйны цэнтр, паведамляе Baza. Расійскае пасольства пацвердзіла затрыманні, удакладніўшы, што турэцкія ўлады абвінавачваюць расіянак у парушэнні маралі і правілаў грамадскай бяспекі. Затрыманых расіянак змясцілі ў цэнтр дэпартацыі «Акюрт» у Анкары. Пытанне аб дэпартацыі будзе вырашацца ў судзе. З расіянкамі ўжо сустрэліся супрацоўнікі расійскага консульства.
Рэйды прайшлі 23 кастрычніка ў клубах «Максим», «Хавана» і «Фолибержер». Усяго паліцыя затрымала больш за 100 жанчын, большасць з іх прыехала з краін СНД. Паводле слоў сяброўкі адной з затрыманых, дзяўчат запрашалі ў Турцыю працаваць танцоркамі, спявачкамі і диджэямі. Ім абяцалі заробак да $2500 у месяц, працоўную візу і пражыванне ў пяцізоркавым гатэлі. Аднак на месцы высвятлялася, што акрамя выступленняў ім давядзецца аказваць дадатковыя паслугі.
У красавіку 2026 года турэцкая паліцыя правяла аналагічныя рэйды па начных клубах сталіцы Турцыі.