ЗША пачалі перакідваць у Польшчу часткі 1-й кавалерыйскай дывізіі
1- 17.05.2026, 17:26
- 1,116
У краіну ўжо прыбылі больш за 20% запланаванай колькасці салдат.
ЗША пачалі перакідваць часткі 1-й кавалерыйскай дывізіі з Форт-Худа, штат Тэхас, у Польшчу. Пра гэта паведаміў дырэктар Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы (BBN) Барташ Гродэцкі.
«На сённяшні дзень больш за 20% запланаванай колькасці салдат, а таксама каля 70% ваеннай тэхнікі былі перадыслакаваныя з Форт-Худа ў Польшчу, што з'яўляецца ключавым фактарам забеспячэння баявой гатоўнасці сіл», — напісаў Гродэцкі ў сацсетцы X.
Ён адзначыў, што, паводле ацэнак ведамства, змены ў графіках ратацыі звязаныя з планамі ЗША вывесці 2-і кавалерыйскі полк з Фільсекка ў Германіі. Паводле слоў Гродэцкага, гэта падраздзяленне могуць накіраваць для замены амерыканскай брыгаднай танкавай групы, якую раней планавалі адправіць у Польшчу.