17 траўня 2026, Нядзеля, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія і Літва разглядаюць магчымасць поўнай забароны аўтобусных зносін з Беларусьсю

3
Латвія і Літва разглядаюць магчымасць поўнай забароны аўтобусных зносін з Беларусьсю

Падрабязнасці.

На фоне росту занепакоенасці бяспекай грамадзян у Літве ўсё часцей гучаць прапановы абмежаваць або нават цалкам забараніць аўтобусныя зносіны з Беларусьсю. У Латвіі ўжо абмяркоўваецца праект поўнай забароны аўтобусных паездак у Беларусь і Расію. Пра гэта піша delfi.lt.

Латвійскія ўлады тлумачаць ініцыятыву неабходнасцю абараніць грамадзян ад магчымых пагроз з боку аўтарытарных рэжымаў.

Прадстаўнік літоўскага Сейма Лаўрынас Кашчюнас лічыць, што краіны Балтыі павінны дзейнічаць узгоднена.

«Калі Латвія ўзмоцніць абмежаванні, а Літва — не, мы можам стаць слабым звяном», — папярэдзіў палітык.

Намесніца старшыні Сейма Літвы Вікторыя Чмілітэ-Нільсен заявіла, што Беларусь выкарыстоўвае людзей як палітычных закладнікаў. Яна нагадала, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі неаднаразова затрымліваў замежных грамадзян, а потым выкарыстоўваў іх у палітычных перамовах і прапагандысцкіх кампаніях.

У той жа час міністр транспарту Літвы Еўгеніюс Сабуціс пакуль не бачыць неабходнасці ў поўнай забароне. Паводле яго слоў, колькасць маршрутаў паміж Літвой і Беларусьсю ўжо была скарочана амаль напалову, і гэтага, на думку міністэрства, дастаткова для кантролю сітуацыі.

Зараз з Вільні ў Мінск штодня адпраўляецца не менш як 12 аўтобусаў, нагадвае выданне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках