Казулі зладзілі «танцы» на рапсавым полі і сталі зоркамі сацсетак
- 18.05.2026, 10:13
- 1,502
Рудольф, Дэнсер і Пэнсер у адпачынку.
Некалькі казуль пасярод рапсавага поля сталі героямі відэароліка, апублікаванага ў Threads карыстальнікам пад нікам dimonbarsukoff. Пост стаў вірусным, сабраўшы за паўсутак больш за 7 тысяч упадабанняў і сотню водгукаў.
«Рудольф, Дэнсер і Пэнсер у адпачынку», — каментуе адзін з гледачоў, параўноўваючы казуль з аленямі Санта-Клаўса са знакамітай каляднай песні «Rudolph the Red-Nosed Reindeer».