У Венгрыі на НПЗ адбыўся магутны выбух
4- 22.05.2026, 12:06
- 2,710
Прэм'ер-міністр Пэтер Мадзяр паведаміў падрабязнасці.
На венгерскім нафтаперапрацоўчым заводзе MOL адбыўся выбух, у выніку якога загінуў чалавек.
Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр краіны Пэтер Мадзяр у Facebook.
У пятніцу, 22 мая, Мадзяр заявіў, што ў горадзе Тысауйварош на НПЗ MOL адбыўся выбух, у выніку якога адзін чалавек загінуў, яшчэ некалькі атрымалі сур'ёзныя траўмы.
Па словах прэм'ера, міністр энергетыкі Іштван Капітань разам з генеральным дырэктарам MOL Жолтам Хернаді накіраваліся да месца здарэння.
