У Мінску праіндэксавалі чэкі «Жыллё»
- 22.05.2026, 15:44
За паўгода яны страцілі 10% кошту.
Мінгарвыканкам у чарговы раз пералічыў кошт чэкаў «Жыллё» ў сталіцы. Цяпер адзін такі чэк ацэньваецца ў 42,505 рубля. Адпаведнае рашэнне з'явілася на Нацыянальным прававым партале, піша office life.
Новая цана на 6,2% меншая, чым падчас папярэдняй лютаўскай індэксацыі.
Увогуле сталічныя чэкі «Жыллё» зніжаюцца ў цане ўжо паўгода. У лістападзе 2025 года яны каштавалі 47,465 рубля, у лютым знізіліся да 45,31 рубля, а цяпер страцілі яшчэ амаль 3 рублі. У выніку за шэсць месяцаў — мінус 10% кошту.
Нагадаем, гэты індэкс разлічваюць кожны квартал: бяруць даныя Белстата пра сярэдні кошт «квадрата» жылля з дзяржпадтрыманнем і параўноўваюць яго з цэнамі на 31 снежня 1991 года.
Самі чэкі выкарыстоўваюць тыя, хто стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Імі, напрыклад, можна аплаціць паёвы ўнёсак у кааператыве, накіраваць на дольавое будаўніцтва, рэканструяваць дом або пагасіць запазычанасці па банкаўскіх крэдытах.
Праўда, зарабіць на іх не атрымаецца — закон забараняе прадаваць прыватызацыйныя чэкі староннім людзям. Іх можна толькі перапісаць на блізкіх родзічаў (накшталт мужа, жонкі, бацькоў, дзяцей або братоў і сясцёр) або атрымаць у спадчыну.