Легендарны футбаліст Ібрагімавіч анансаваў паядынак з Тайсанам Ф'юры
3
Паядынак адбудзецца ў Ірландыі.
Легендарны футбаліст Златан Ібрагімавіч заінтрыгаваў прыхільнікаў, анансаваўшы бой з брытанскім баксёрам Тайсанам Ф'юры.
Былы нападнік «Манчэстэр Юнайтэд» і ПСЖ апублікаваў у сацсетках сумесныя фота з Ф'юры, на якіх спартсмены зладзілі традыцыйную «бітву поглядаў».
«Тэрміновыя навіны! 1 жніўня, Дублін, Ірландыя. Тайсан Ф'юры. Зрабім бокс зноў вялікім», — напісаў Ібрагімавіч.
Паводле яго слоў, падзея адбудзецца 1 жніўня ў Дубліне. Аднак пакуль невядома, ці ідзе гаворка пра сапраўдны паказальны паядынак, ці футбаліст толькі анансаваў іншае сумеснае мерапрыемства з удзелам брытанца.