27 траўня 2026, Серада, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнку — канец»

5
«Лукашэнку — канец»
Фота: Getty Images

Да чаго прывядзе паўторнае ўварванне ва Украіну з Беларусі?

На гэтае пытанне адказвае расійскі праваабаронца Марк Фэйгін у прамым эфіры Delfi.lt. Сайт Charter97.org прыводзіць фрагмент размовы:

«Лукашэнка ў вельмі нявыгадным становішчы знаходзіцца. Калі нават яму Масква даручыць здзейсніць напад пад выглядам нейкай правакацыі, яго ўвогуле нічога не ўратуе, Лукашэнку — канец, разумееце, Лукашэнку — канец. Тут сітуацыя бінарная. Лукашэнка можа быць выкарыстаны як інструмент Масквы для нападу на краіны Балтыі або на Украіну, але і ў тым, і ў другім выпадку Лукашэнка — усё, яго больш няма».

Па словах Марка Фэйгіна, тэмай нядаўняй тэлефоннай размовы прэзідэнта Францыі з беларускім дыктатарам сталі наступствы ўцягвання Беларусі ў вайну.

«Макрон яго папярэдзіў, чым гэта абернецца для яго, Украіна яго таксама папярэдзіла. Любая спроба нападу — і ён становіцца галоўнай мішэнню, яго заб'юць, і ніхто не будзе «пераймацца» з нагоды — забіць ці не забіць Лукашэнку. Дроны і ракеты паляцяць проста ў яго рэзідэнцыі, ў усе, і тут ілюзій мець не трэба. Я ўпэўнены, што Лукашэнка выдатна ўсведамляе, што з ім разбяруцца, то бок такога не будзе, што ён тут ні пры чым, маўляў, разбірайцеся з Масквой.

Да Пуціна не дацягнуцца, да Лукашэнкі дацягнуцца, і з гэтага пункту гледжання Украіна ўвогуле цацацца не будзе. Любое перасячэнне мяжы любымі войскамі — расійскімі, беларускімі — усё, канец: усе ўжо гуляюць па іншых правілах, ніхто больш ні пра што не спрабуе дамаўляцца, проста ваююць. Якая розніца для Украіны — яна і так ваюе. Якая ёй розніца, што давядзецца ваяваць на поўначы? Я перакананы, што на мяжы з Беларуссю цяпер сцягнутыя вельмі істотныя сілы, і так проста прагулкай гэта дакладна не будзе, але і наступствы не будуць такімі, што выганяць войскі за межы Украіны — і ўсё, спыняцца? Не, тады ўжо давайце па-іншаму. Калі нават ЗСУ не ўдасца дайсці да Мінска, то ўжо бамбіць і абстрэльваць тэрыторыю Беларусі будуць абавязкова, адназначна.

Ёсць некалькі сцэнароў у сувязі з Беларуссю. Найменш верагодны — гэта паўторнае ўварванне, найбольш верагодны — спроба адцягвання ўкраінскіх сіл з Данбаса, што азначае размяшчэнне войскаў на тэрыторыі Беларусі. Зяленскі папярэджваў: размяшчэнне войскаў пацягне прэвентыўныя ўдары, то-бок удары, верагодна, і так будуць, нават калі Беларусь не ўцягнецца ў гэтую вайну».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках