11 чэрвеня 2026, Чацвер, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былай прапагандыстцы Таццяне Мартыновай забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў

5
Былай прапагандыстцы Таццяне Мартыновай забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў
Таццяна Мартынова
Фота: Новини.LIVE

Яе знялі з цягніка на польскай мяжы і дэпартуюць ва Украіну.

Членку «каардынацыйнага савета» Таццяну Мартынову затрымалі пры перасячэнні польска-ўкраінскай мяжы. Ёй анулявалі шэнгенскую візу і забаранілі ўезд у краіны Еўрапейскага саюза тэрмінам на 10 гадоў.

Пра гэта Таццяна Мартынова расказала «Нашай Ніве».

Па словах Таццяны, інцыдэнт адбыўся ў цягніку, які ехаў з Кіева ў Польшчу.

«Польскія памежнікі падчас праверкі дакументаў і адбіткаў пальцаў сказалі, што я павінна перасякаць мяжу праз іншы пункт пропуску. Пасля мяне знялі з цягніка разам з рэчамі і адвезлі на аўтамабільны памежны пераход. Там паведамілі, што мая шэнгенская віза анулюецца, мяне чакае дэпартацыя і забарона на ўезд у ЕС на дзесяць гадоў», — расказала Таццяна Мартынова.

Таццяна Мартынова — былая вядучая АНТ і блогерка. Беларусь яна пакінула ў ліпені 2020 года і апошнія гады жыве ва Украіне. У 2024 і 2026 гадах Мартынова ўдзельнічала ў так званых «выбарах» у «каардынацыйны савет» як лідарка спісу «Хопіць баяцца».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках