У Мінску ціха закрылі радзільны дом №3
3- 27.06.2026, 19:35
- 1,998
Што пра гэта вядома.
У Мінску ціха закрылі радзільны дом №3 на вуліцы Леніна. Ужо ў ліпені частка спецыялістаў адтуль пяройдзе працаваць у іншыя радзільныя дамы сталіцы.
Гінеколагі застаюцца працаваць у бальніцы №3 імя Клумова (да якой і адносіўся радзільны дом) на вуліцы Леніна. А вось спецыялістаў, якія працуюць непасрэдна з нованароджанымі, размеркавалі па іншых установах аховы здароўя.
Суразмоўцы «Нашай Нівы» тлумачаць, што закрыццё радзільнага дома звязана са значным пагаршэннем дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне.
Журналісты патэлефанавалі ў бальніцу №3 і спыталі, як заключыць дамову на партнёрскія роды.
«Ужо ніяк. Радзільны дом закрыты з мая. Цяпер будуць ператвараць у нейкі жаночы цэнтр», — адказалі ў аддзяленні платных паслуг.