Генштаб ЗСУ заявіў пра паражэнне моста ў Крыме і двух НПЗ у РФ
2- 28.06.2026, 16:30
- 2,090
Паспяховая атака ўкраінскіх вайскоўцаў.
У ноч на 28 чэрвеня Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па чыгуначным мосце ў раёне Ічэк, а таксама па Яраслаўскім НПЗ і НПЗ «Славянскі» ў Расіі.
Пра гэта паведамілі у Генштабе ЗСУ.
Пацярпелы мост выкарыстоўваецца акупантамі для перакідкі войскаў і іх забеспячэння. Акрамя таго, пацярпеў склад боепрыпасаў праціўніка ў раёне Амврасіеўкі Данецкай вобласці, адзначаецца ў паведамленні.
Таксама ў Генштабе паведамілі, што нанесены ўдар па Яраслаўскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў расійскім Яраслаўлі, дзе было зафіксавана трапленне ў аб’ект з наступным задымленнем на тэрыторыі прадпрыемства. Наступствы атакі пакуль удакладняюцца.
Яраслаўскі НПЗ (Славнефть-ЯНОС) з’яўляецца адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў РФ. Яго праектная магутнасць складае 15 млн тон нафты ў год. Завод вырабляе аўтамабільныя бензіны, дызельнае і авіяцыйнае паліва, а таксама іншыя нафтапрадукты, што маюць важнае значэнне для забеспячэння ваеннай лагістыкі дзяржавы-агрэсара.
Таксама ў Генштабе паведамілі пра паражэнне нафтаперапрацоўчага завода «Славянскі» ў Славянску-на-Кубані ў Краснадарскім краі РФ.
«Зафіксавана трапленне ў аб’ект з наступным узгараннем на тэрыторыі прадпрыемства. Маштаб нанесенай шкоды і вынікі паражэння ўдакладняюцца», — адзначаецца ў паведамленні.
НПЗ «Славянскі» належыць ТАА «Славянск ЭКО» і з’яўляецца адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў поўдня Расіі, адзначылі ў Генштабе.