СМІ: Зяленскі праз Лукашэнку прапанаваў Пуціну пачаць мірныя перамовы
3- 29.06.2026, 23:46
- 2,894
ФОТА: GETTY IMAGES
Падрабязнасці.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі праз Аляксандра Лукашэнку, верагодна, прапанаваў кіраўніку Расіі Уладзіміру Пуціну пачаць мірныя перамовы. Пра гэта 29 чэрвеня паведаміў Insider UA са спасылкай на крыніцы ў Офісе Прэзідэнта Украіны.
Таксама, паводле даных СМІ, Лукашэнка запэўніў Украіну і ЗША, што рэтранслятары ў Беларусі, якія дапамагалі карэктаваць расійскія ўдары па Украіне, больш не адновяць сваю працу. Раней Зяленскі даў Лукашэнку тыдзень на іх дэмантаж. Іх адключылі да сканчэння гэтага тэрміну.
Звесткі пра тое, што Зяленскі перадаў пасланне Пуціну праз Лукашэнку, з'явіліся пасля таго, як дыктатар 26 чэрвеня прыляцеў на Валдаі. Прэс-службы абодвух нелегітымных прэзідэнтаў мала паведамілі пра гэтую сустрэчу.
Пасля Расіі Лукашэнка накіраваўся ў Кітай. Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Кітая «Сіньхуа» па выніках сустрэчы паведаміла, што Сі Цзіньпін заявіў: «Кітай падтрымлівае Беларусь у абароне нацыянальнага суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама ў прасоўванні па шляху развіцця, які адпавядае яе нацыянальным умовам». Ад каго трэба абараняць гэты суверэнітэт, у нататцы не ўдакладнялася.