На змену спякоце прыйдуць навальніцы
2- 30.06.2026, 10:32
- 1,966
Калі ў Беларусі стане прахаладней?
Засталося пратрымацца зусім крыху — спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды абяцаюць змену надворнага сцэнару, паведамляе БелТА.
Сіноптыкі прагназуюць сыход афрыканскай спякоты з тэрыторыі краіны.
Спякота працягвае выпрабоўваць беларусаў на трываласць. Так, 29 чэрвеня ў Беларусі ўпершыню зафіксавалі раней неверагодныя для нашых шырот +40оС.
Чырвоны ўзровень небяспекі зменіцца на аранжавы 30 чэрвеня — 1 ліпеня. Тэмпературы ўсё такія ж высокія, але без 40-градуснай крайнасці.
У аўторак, 30 чэрвеня, дзённыя тэмпературы дасягнуць +27оС па поўначы краіны і +37оС па поўдні.
У сераду, 1 ліпеня, у паўночных рэгіёнах уначы будзе +12оС, удзень +27…+34оС. На поўдні і паўднёвым захадзе тэмпература ўначы складзе +23оС, удзень падымецца да +36оС.
Калі прыйдзе прахалода
З чацвярга, 2 ліпеня, у беларускім леце наступіць даўгачаканы антракт — тэмпература пачне паступова паніжацца. На большай тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, а месцамі і навальніцы.
Пры навальніцах магчымы моцны вецер 15–20 м/с і нават град. Уначы тэмпература не падымецца вышэй за +21оС, па паўднёвым усходзе — да +23оС. Удзень на захадзе краіны чакаецца ад +20оС, на паўднёвым усходзе — да +35оС.
У пятніцу, 3 ліпеня, дзённая тэмпература ўсталюецца ў межах +20…+27оС, па паўднёвым усходзе месцамі да +29оС. Уначы — ад +10оС па поўначы да +21оС па паўднёвым усходзе.
Выратунчыя дажджы накрыюць амаль усю тэрыторыю краіны ў суботу, 4 ліпеня. Месцамі магчымыя навальніцы. Начныя тэмпературы не перавысяць +14оС, на паўднёвым усходзе дасягнуць +17оС. Удзень — камфортныя +17…+24оС вышэй за нуль.
Накрапваць будзе і ў нядзелю, 5 ліпеня. Начная тэмпература будзе вагацца ад +8 да +13С, удзень — ад +16 да +23С.