ЗСУ паўторна атакавалі найбуйнейшы ў Расіі цэнтр касмічнай сувязі ў Дубне
- 30.06.2026, 10:58
- 3,256
Загінуў адзін вайсковец.
Украіна ў ноч на 30 чэрвеня масіравана атакавала дронамі Маскоўскую вобласць. Паводле звестак губернатара Падмаскоўя Андрэя Вараб'ёва, у налёце ўдзельнічалі прынамсі 60 беспілотнікаў. Іх «перахоплівалі» ў Домодедово, Чехове, Егорьевске, Кашире, Воскресенске, Павловском Посаде, Одинцово, Бронницах, Раменском, Ступино, Коломне і Дубне. У апошнім, паводле папярэдніх даных, быў паўторна атакаваны найбуйнейшы ў Расіі цэнтр касмічнай сувязі (ЦКС) «Дубна». Пра гэта паведаміў украінскі маніторынгавы канал Supernova.
Рэсурс апублікаваў кадры ад відавочца, знятыя з берага ракі Дубна, на якіх бачны слуп дыму, што падымаецца, меркавана, над аднайменным ЦКС. Паводле сцверджання канала, у выніку атакі па цэнтры адзін з расійскіх вайскоўцаў загінуў ад атрыманых раненняў. Вараб'ёў пацвердзіў «прылёт» па Дубне, аднак заявіў, што падчас атакі ў горадзе абломкі дронаў пашкодзілі «адміністрацыйны будынак». Па яго словах, абышлося без пацярпелых. Да гэтага ЦКС «Дубна» трапляў пад удар 22 чэрвеня.
Тады ў цэнтры, паводле даных украінскага боку, фіксавалася «маштабнае задымленне».