Прэм'ер-міністрам Літвы стаў Міндаўгас Сінкявічус
- 30.06.2026, 16:20
Фота: Paulius Peleckis/BNS
На працягу 15 дзён павінен быць сфармаваны кабінет міністраў краіны.
Парламент Літвы ў аўторак зацвердзіў Міндаўгаса Сінкявічуса новым прэм'ер-міністрам, піша Delfi.lt.
Палітык з горада Ёнава стаў трэцім сацыял-дэмакратам, які заняў пасаду прэм'ер-міністра Літвы пасля перамогі партыі на парламенцкіх выбарах 2024 года. Ён змяніў Інгу Ругінене, якая на мінулым тыдні сышла ў адстаўку пасля перастановак у кіроўнай кааліцыі.
«Я буду імкнуцца быць прэм'ер-міністрам, які аб'ядноўвае, а не раз'ядноўвае, які слухае і не баіцца прымаць рашэнні», — заявіў Сінкявічус парламентарам.
У 42-гадовага палітыка цяпер ёсць 15 дзён, каб сфармаваць кабінет і падрыхтаваць праграму ўрада; абодва дакументы павінны быць узгодненыя з прэзідэнтам Гітанасам Наўседам і зацверджаныя Сеймам.
Палітычная кар'ера Сінкявічуса цесна звязаная з Ёнавай, якую ён з перапынкамі ўзначальвае на пасадзе мэра з 2011 года.
У 2016 годзе ён нядоўгі час займаў пасаду міністра эканомікі, пакінуўшы яе менш чым праз год пасля таго, як сацыял-дэмакраты выйшлі з кааліцыі з Саюзам сялян і зялёных Літвы.