30 чэрвеня 2026, aўторак, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Румыніі знайшлі абломкі расійскага беспілотніка з баевай часткай

У Румыніі знайшлі абломкі расійскага беспілотніка з баевай часткай

Беспілотнік знайшоў мясцовы жыхар.

На тэрыторыі вёскі Ракелу ў жудэце Тулча ў Румыніі выявілі абломкі расійскага беспілотніка з баевай часткай. Пра гэта паведамляе Міністэрства нацыянальнай абароны краіны.

Абломкі дрона выявіў мясцовы жыхар. Пасля гэтага на месца прыбылі спецыялізаваныя групы Мінабароны і іншых службаў, якія ацанілі рызыкі і забяспечылі бяспеку тэрыторыі.

Спецыялісты пацвердзілі наяўнасць баевай часткі. Яе знішчылі шляхам кантраляванага падрыву 30 чэрвеня на спецыяльна падрыхтаванай пляцоўцы.

Справу перададзена ў пракуратуру пры Апеляцыйным судзе Канстанцы.

Паводле папярэдніх высноваў экспертаў, абломкі належаць беспілотніку, які Расія ўжыла падчас атак на ўкраінскую партавую інфраструктуру у красавіку гэтага года.

У Мінабароны Румыніі адзначылі, што з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ зафіксавана больш за 100 атак паблізу румынскай мяжы. За гэты час адбылося 29 выпадкаў несанкцыянаванага ўварвання расійскіх дронаў у паветраную прастору краіны, а беспілотнікі або іх абломкі выяўлялі на тэрыторыі Румыніі каля 50 разоў.

Толькі ў 2026 годзе зафіксавана 33 атакі паблізу мяжы Румыніі. У межах місіі Air Policing баявая авіяцыя ўзнімалася ў паветра 26 разоў. Таксама зарэгістравана 15 выпадкаў парушэння паветранай прасторы расійскімі дронамі, а іх абломкі або беспілотнікі знаходзілі на тэрыторыі краіны ў 14 выпадках.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках