Беларуская гарэлка страчвае пазіцыі на сусветным рынку
- 8.06.2026, 16:12
- 1,196
Адразу дзве маркі вылецелі з прэстыжнага алкагольнага рэйтынгу.
Беларускія гарэлачныя брэнды пагоршылі свае пазіцыі ў рэйтынгу алкагольных напояў The Millionaires' Club 2025.
Каб трапіць у гэты спіс, вытворца павінен прадаваць не менш за 1 млн дзевяцілітровых скрыняў у год (адна скрыня змяшчае 18 бутэлек па 0,5 літра). Па выніках 2025 года гэтаму крытэрыю адпавядалі толькі два беларускія брэнды, хаця год таму іх было чатыры.
Найвышэйшае месца ў «Бульбаша», які падняўся са 122-й на 120-ю пазіцыю. А вось «Стольградная» ад «Минск Кристалл» апусцілася ў рэйтынгу са 119-га на 144-е месца.
Наогул не трапілі гэтым разам у «клуб мільянераў» гарэлкі «Брестъ-Литовскъ» і «Коноплянка».
Вечным лідарам алкагольнага рэйтынгу застаецца карэйскі соджу Jinro.