«Лукашэнка праверыў, куды яму давядзецца ўцякаць»
3- 1.07.2026, 10:15
- 2,268
Паездка ў Пекін — невыпадковая.
Палітык, надзвычайны і паўнамоцны пасол Украіны Раман Бяссмертны у інтэрв’ю Radio NV выказаў здагадку, што беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка ездзіў у Кітай, каб праверыць, куды яму давядзецца ўцякаць, або прывёз просьбу ад расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна да лідара Кітая Сі Цзіньпіна.
«Нагадаю, што ўжо амаль 10 гадоў таму сям’я Лукашэнкі набыла дом у сельскай мясцовасці — даволі камфортны дом у Кітаі. Таму цяпер я вагаюся ў сваіх думках паміж тым, што Лукашэнка паехаў праверыць, куды давядзецца ўцякаць, і тым, што ён прывёз просьбу да Сі Цзіньпіна. Невыпадкова ў размове з Сі Цзіньпінам Лукашэнка прагаварыўся, што ў цяперашняй сітуацыі для ўдасканалення абаронна-прамысловага комплексу і іншага надзвычай неабходныя пастаўкі мікрасхем, кампанентаў, станкоў, абсталявання двайнога прызначэння і т. п.», — сказаў Бяссмертны ў эфіры Radio NV.
Ён выказаў здагадку, што падчас перамоў у Валдаі Пуцін і Лукашэнка абмяркоўвалі, пра што беларускі дыктатар будзе прасіць у лідара Кітая.
29 чэрвеня беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з лідарам Кітая Сі Цзіньпінам у Пекіне. Гэты візіт не быў анансаваны. Паводле паведамленняў прапагандыстаў, Сі Цзіньпін заявіў Лукашэнку, што кітайска-беларускія адносіны знаходзяцца на «гістарычным піку».