Відэафакт: беларусы купаюцца ў Драздах проста падчас удару маланкі
5- 3.07.2026, 14:46
- 2,300
Публікацыя сабрала тысячы праглядаў і дзесяткі розных рэакцый.
У Threads з'явілася відэа, на якім людзі купаюцца ў вадасховішчы Дразды проста падчас маланкі. Публікацыя сабрала тысячы праглядаў і дзесяткі розных рэакцый. Пераважна людзі недаўмяюць — гэта ж небяспечна, піша Onliner.
Паглядзець у Threads
Вось толькі некалькі каментарыяў, пакінутых пад відэа:
«Небяспечна падчас навальніцы знаходзіцца ў вадзе. Ды ўвогуле лепш як мага хутчэй пакінуць пляж яшчэ да пачатку навальніцы. Так будзе бяспечней».
«Я нават вокны зачыняю, а тут…»
«Вось, мы таксама так паехалі кампаніяй тры гады таму ў Стайкі купацца перад навальніцай. Прыехалі — пляж ачэплены, хуткая. Пад дрэвам ляжыць дзяўчына, накрытая прасцінай. Ударыла маланка. Купацца падчас навальніцы зусім перахадзелася».
«Пра што думаюць людзі, якія купаюцца падчас навальніцы…»
«Бывалі выпадкі, калі чалавек гінуў у вадаёме, у які ўдарыла маланка»
Наколькі рызыкоўна купацца ў вадзе, калі бліскае маланка, і як правільна паводзіць сябе ў такой сітуацыі, каб пазбегнуць небяспекі? Журналісты запыталіся ў эксперта.
— Бывалі выпадкі, калі маланка біла ў вадаём, і чалавек, які знаходзіўся ў ім, таксама гінуў. Іншы прыклад: мужчына ехаў па полі на веласіпедзе і, відаць, размаўляў па тэлефоне. У выніку ён таксама загінуў, а побач з целам знайшлі мабільнік, — распавёў журналістам Максім Клочко, начальнік цэнтра ўзаемадзеяння з грамадскасцю і СМІ пры МНС.
Калі навальніца застала на пляжы, можна прыблізна вызначыць адлегласць да ўдару маланкі. Для гэтага трэба засекчы час паміж успышкай і раскатам грома: кожныя тры секунды адпавядаюць прыкладна аднаму кіламетру.
Калі інтэрвал паміж успышкай і громам меншы за 10 секунд, варта як мага хутчэй пакінуць адкрытую прастору і знайсці сховішча.
— Прадпалажым, што ў такой сітуацыі мы знаходзімся на пляжы. Вам трэба аператыўна агледзецца. Маланка б'е ў самыя высокія кропкі на паверхні, таму любыя дрэвы (асабліва асобна стоячыя), слупы, шчыты і жалезныя грыбкі — гэта зона рызыкі. У вадзе таксама знаходзіцца нельга: яна выдатны праваднік току. Таму я б пабег у машыну. А калі вы прыехалі да вадаёма не на транспарце, хавайцеся ў кафэ. Адключыце мабільны тэлефон.