Зяленскі пра Пуціна: У яго няма цягліц
4- 3.07.2026, 14:13
- 2,818
Гэта паказаў камбінаваны ўдар па Кіеве.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 2 ліпеня ў Кіеве каля руін шматпавярховага дома, разбуранага камбінаванай (ракетна-беспілотнай) атакай арміі РФ, заявіў, што працяг вайны, новыя ўдары патрэбныя толькі крамлёўскаму дыктатару. Відэа адказу прэзідэнта журналістам апублікавалі на старонцы «Новостей Live» у Facebook.
«У яго (Уладзіміра Пуціна) выбары ў верасні — нашым палітыкам трэба памятаць, што гэта не ў нас, — нам трэба адстаяць сваю краіну. Яму (Уладзіміру Пуціну) патрэбная згуртаваная Расія для падтрымкі партыі, ён баіцца хаосу. Яму ўсё гэта трэба, трэба паказаць цягліцы, а на полі бою ў яго цягліц няма, таму ён ідзе на такія крокі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт дадаў, што Украіна гатовая да перамоў, да сустрэч. «Ён (Уладзімір Пуцін) фізічна баіцца сустракацца», — рэзюмаваў Уладзімір Зяленскі.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў супрацоўнікам ГСЧС, паліцыі і экстранных службаў за аператыўную працу, адзначыўшы важнасць дапамогі мясцовых уладаў. Паводле яго слоў, у Уладзіміра Пуціна застаўся апошні довад у вайне — балістыка, таму Украіне патрэбная антыбалістычная абарона ад ЗША і іншых саюзнікаў.