3 лiпеня 2026, Пятніца, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» пераносіць рэйс Мінск-Санья-Мінск

«Белавія» пераносіць рэйс Мінск-Санья-Мінск
фота: tut.by

З-за тайфуну Maysak.

«Белавія» пераносіць рэйс Мінск-Санья-Мінск з 4 на 5 ліпеня з-за тайфуну Maysak, паведаміла прэс-служба нацыянальнага авіяперавозчыка.

Паводле прагнозаў метэацэнтра КНР, тайфун прынясе моцныя вятры з дажджамі ў паўднёвыя рэгіёны краіны і затым паступова пойдзе на спад.

«Maysak стварае сур'ёзную пагрозу бяспецы палётаў, у сувязі з чым «Белавія» пераносіць рэйсы B2 753/754 з Мінска ў Санью і назад на адзін дзень: з 4.07. на 05.07», — папярэдзілі ў «Белавіі».

5 ліпеня час адлёту застаецца ранейшым, згодна з раскладам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках