6 лiпеня 2026, панядзелак, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка і Пуцін гэта разумеюць»

2
«Лукашэнка і Пуцін гэта разумеюць»
Наталля Радзіна
Фота: Charter97.org

Большасць беларусаў супраць вайны.

Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна у інтэрв’ю YouTube-каналу украінскага навінавага агенцтва «УНІАН» распавяла пра настроі ў Беларусі:

— Абсалютная большасць беларусаў супраць гэтай вайны. Што да сітуацыі, дык я літаральна сёння чытала, што ў Савеце па правах чалавека ААН быў прадстаўлены даклад спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, і ён заявіў, што наша краіна — першая ў свеце па колькасці палітычных зняволеных на душу насельніцтва.

Можаце сабе ўявіць узровень рэпрэсій, якія цяпер адбываюцца ў Беларусі. У такой сітуацыі, вядома, людзі не могуць адкрыта выказвацца супраць вайны, выходзіць на антываенныя дэманстрацыі. Але, безумоўна, удзельнічаць у гэтай вайне, ваяваць, тым больш супраць украінцаў, у Беларусі не хочуць. Лукашэнка і Пуцін таксама разумеюць, што беларуская армія, якая не мае баявога досведу, абсалютна не хацела б ваяваць супраць Украіны.

2020 год паказаў, што беларусы не надта паддаюцца задурванню прапагандай — як беларускай, так і расійскай. Пратэсты, што прайшлі па ўсёй краіне, калі супраць Лукашэнкі на вуліцы выйшла каля мільёна чалавек, паказалі, што прапаганда не працуе.

Сайт «Хартыя’97», галоўнай рэдактаркай якога я з’яўляюся, шмат піша пра Украіну, мы імкнёмся даносіць да сваіх чытачоў як мага больш інфармацыі пра тое, што адбываецца ў вашай краіне. Мы з’яўляемся самым папулярным незалежным сайтам і, нягледзячы на блакіроўку, нас чытае вельмі вялікая колькасць людзей у Беларусі. Мы бачым па статыстыцы, што тэма Украіны надзвычай важная, што беларусы гэта чытаюць і цікавяцца тым, што адбываецца ў вашай краіне. Мы ведаем, што, у тым ліку, змаглі развянчаць прапаганду і ў беларускай арміі. Беларусы заўсёды былі больш еўрапейскімі, яны ментальна адрозніваюцца ад расіян. І тут, вядома, нават рускі тэлевізар не здолеў сапсаваць беларуса.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках