Чарговае паражэнне Сабаленкі
4- 20.08.2026, 9:59
- 1,116
ФОТА: GETTY IMAGES
Беларуска не выйшла ў чвэрцьфінал Cincinnati Open-2026.
У 1/8 фіналу турніру WTA-1000 у Цынцынаці першая ракетка свету Арына Сабаленка пацярпела няўдачу, саступіўшы Сары Бэйлек, паведамляе betnews.by.
А.Сабаленка (N1 WTA, Беларусь) — С.Бэйлек (N35 WTA, Чэхія) — 6:7 (7:9), 4:6
Бэйлек упершыню ў кар'еры сустракалася з Сабаленкай і стварыла сэнсацыю.
У матчы, які доўжыўся 1 гадзіну 57 хвілін, чэшка была мацнейшая спачатку на тай-брэйку, а затым і ў другой партыі. Пры гэтым Сабаленка вяла ў ёй 4:2, аднак потым прайграла дзве свае падачы запар.
Бэйлек упершыню ў кар'еры выйшла ў чвэрцьфінал турніру WTA-1000. Далей яна згуляе з 24-й ракеткай планеты амерыканкай Мэдзісан Кіз.