29 верасня 2026, aўторак, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская чыгунка змяняе маршруты цягнікоў з-за атак на чыгунку ў Бранскай вобласці

2
Беларуская чыгунка змяняе маршруты цягнікоў з-за атак на чыгунку ў Бранскай вобласці

Цягнік Анапа — Мінск пусцяць праз Смаленск і Оршу.

З-за атак на чыгуначную інфраструктуру ў Бранскай вобласці РФ Беларуская чыгунка вымушаная змяняць расклад руху і маршруты цягнікоў.

Як паведамілі ў БЧ са спасылкай на РЖД, маршрут і час прыбыцця цягніка №489 Анапа — Мінск зменяцца «па тэхнічных прычынах». Састаў, што выехаў 26 верасня, пусцяць праз Смаленск і Оршу, хоць ён павінен быў пасля расійскай Унечы прайсці праз Добруш і Гомель. У выніку замест прыбыцця ў Мінск а 17.10 28 верасня цягнік прыбудзе а 16.02.

Для дастаўкі пасажыраў дадаткова прызначылі цягнік №692 Мінск — Гомель, які адправіцца а 17.06. Цягнік №691 Гомель — Мінск адправіцца а 12.53 і павязе тых, хто набыў білеты на састаў, які павінен быў ісці праз Гомельшчыну.

«Просім з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, і прыносім прабачэнні за прычыненыя нязручнасці», — гаворыцца ў паведамленні БЧ.

Нагадаем, 28 верасня беспілотнікі атакавалі чыгуначную інфраструктуру у трох раёнах Бранскай вобласці: на перагоне Дзяцькава — Людзінава абрынулася частка моста, і 10 вагонаў сышлі з рэек, у Унечскім раёне сышлі 18 пустых паўвагонаў, таксама былі пашкоджаныя шляхі ў Навлінскім раёне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲