У Крамлі нервова адрэагавалі на выступленне Пашыняна па-армянску
5- 7.09.2026, 9:48
- 2,672
ФОТА: GETTY IMAGES
Пяскоў убачыў у гэтым «сігнал».
У Крамлі выказалі непаразуменне ў сувязі з тым, што прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян выступіў на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва па-армянску.
Словы прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова цытуюць расійскія прапагандысты.
Ён лічыць, што такім чынам Пашынян заявіў пра суверэннасць Арменіі.
«Так, гэта быў сігнал — заявіць пра суверэннасць Арменіі. Чаму толькі пра гэта нельга заявіць па-руску, шчыра кажучы, мы не зразумелі», — сказаў Пяскоў.
У той жа час ён дадаў, што расійскі бок «з павагай» ставіцца да такога выбару кіраўніка армянскага ўрада, калі для яго гэта «настолькі важна» і з’яўляецца «галоўным».
27 жніўня Пашынян заявіў пра наяўнасць падстаў не лічыць Расію стратэгічным партнёрам краіны.