Байкот-2008
Восенню 2008 года ў Беларусі павінныя адбыцца парламенцкія "выбары". У сувязі з узмацненнем у краіне палітычных рэпрэсіяў, нежаданнем уладаў ісці на лібералізацыю выбарчага заканадаўства, а таксама з тым, што з 1996 года ўсе выбары і рэферэндумы ў Беларусі былі прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі несвабоднымі і недэмакратычнымі, каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка звярнуўся да дэмакратычных сілаў з прапановай байкатаваць выбары.
Тэма: Байкот-2008
-
9:56 Deutsche Welle: Евросоюз должен сохранить жесткую позицию в отношениях с режимом Лукашенко

Александр Лукашенко решил сыграть в демократию на «парламентских выборах» и таким образом сделать европейцев более сговорчивыми. Но свободные и справедливые выборы выглядят иначе, считает руководитель русской онлайн- и радиоредакции Deutsche Welle Инго Маннтойфель.
-
8:44 ЗША расчараваныя: Дзярждэпартамент жорстка раскрытыкаваў «выбары» у Беларусі 14

У ЗША лічаць, што «парламенцкія выбары» у Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам, а ўрад краіны не змог забяспечыць адкрыты падлік галасоў.
-
18:36 Зянон Пазьняк: «У «выбарах» узялі удзел 25—30 % выбарцаў» 20

Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк лічыць, што ў «парлямэнцкіх выбарах» у Беларусі ўзяло ўдзел каля 25—30 % грамдзян краіны. Такое меркаваньне палітык выказаў падчас інтэрвію “Польскаму радыё”.
-
18:27 Белорусские «выборы» взглядом украинских журналистов 6

Журналистка украинского агентства УНИАН Оксана Климончук написала репортаж с дня «парламентских выборов» в Беларуси. Приводим выдержки из материала.
-
15:38 Назіральнікі АБСЕ не прызналі «выбары» у Беларусі (Фота, абноўлена) 56

Місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ не прызнала «парламенцкія выбары» у Беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі. Назіральнікамі АБСЕ адзначаны «дрэнны або незадавальняючы» працэс падліку галасоў у 50% выпадкаў. 40% назіральнікаў казалі, што ў іх не было магчымасці ў поўнай меры ацэньваць працэс падліку галасоў. Выбары адназначна не адпавядалі стандартам АБСЕ.
-
14:26 Кіна ня будзе 4

Анансаванага ток‑шоў «Выбар» з удзелам Алеся Міхалевіча і Яраслава Раманчука ня будзе.
-
14:20 Незалежныя беларускія назіральнікі: «Выбары» несвабодныя, «палата» нелегітымная 10

Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» заявілі сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску, што «парламенцкія выбары», якія адбыліся, былі несвабоднымі і недэмакратычнымі і іх вынікі нельга прызнаваць легітымнымі.
-
13:34 Анатоль Лябедзька: «На маім участку прагаласавалі ўсяго 40% выбаршчыкаў» 14

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 29 верасня на прэс-канферэнцыі па выніках «парламенцкіх выбараў» у Беларусі зрабіў заяву аб тым, што ў большасці выбарчых акругаў падліку галасоў наогул не было.
-
13:23 Беларусы не вераць лічбам Ярмошынай (Новыя фота, відэа) 9

Несвабодныя і недэмакратычныя «парламенцкія выбары» ў Беларусі выклікалі пратэсты з боку беларускіх грамадзян.
-
11:54 БТ сказіла словы кіраўніка місіі назіральнікаў АБСЕ 6

29 верасня місія назіральнікаў АБСЕ на «парламенцкіх выбарах» у Беларусі распаўсюдзіла заяву аб некарэктнай інтэрпрэтацыі беларускімі тэлеканаламі выказванняў кіраўніка Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Янэза Лянарчыча.
-
11:41 Скандал: пусты пратакол з радзімы Лукашэнкі 4

Сябру шклоўскай акруговай выбарчай камісіі Пятру Мігурскаму ўдалося перахапіць два пустыя пратаколы, падпісаныя сябрамі ўчастковых камісій. Гэтыя паперы паступілі ў акруговую камісію зь вёсак Александрыя (радзіма Лукашэнкі) і Бушлякі.
-
11:30 Зянон Пазьняк: «Захад - не самагубца і выбары не мусіць прызнаць» 11

Кіраўнік Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ Зянон Пазьняк разважае пра тое, як Захад аднясецца да абвешчаных вынікаў у “палату прадстаўнікоў”.
-
11:06 Назіральнік ад АБСЕ: «На ўчастках было пуста і людзей практычна не было. Прысутнічаў адміністрацыйны кантроль» 6

Летувіскі парламентар Скірмантас Пабедінскас, які знаходзіўся ў якасці назіральніка па лініі АБСЕ на «выбарах» у Беларусі, адзначыў парушэнні, якія ён і яго калегі выкрылі падчас наведвання адной з выбарчых акругаў у Менску.
-
10:48 Лябедзька: «Лукашэнка «кінуў» эўрапейцаў» 9

Лідэры апазыцыйных палітычный партый сёньня выступілі з ацэнкамі ўчарашніх “выбараў” у “палату прадстаўнікоў”.
-
9:42 «Еўрапейская Беларусь»: Аб прызнанні гэтых хлуслівых выбараў ня можа быць і гаворкі 3

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла с заявай у сувязі з так званымі “парламенцкімі выбарамі”, якія адбыліся 28 верасня:
-
9:13 Незалежных назіральнікаў не падпусцілі да падліку бюлетэняў

Падчас падліку галасоў у Менску і рэгіёнах назіральнікаў не падпускалі бліжэй за 10 метраў да месца падліку галасоў.
-
8:56 Ігар Рынкевіч: «Дарма мы не байкатавалі» 30

Кандыдат у дэпутаты «палаты» ад БСДП па менскай Кальварыйскай акрузе Ігар Рынкевіч мяркуе, што сваім удзелам у выбарах апазыцыя матывавала людзей прыйсьці на галасаваньне.
-
2:33 У Гомелі выбаршчык прыйшоў на ўчастак і даведаўся, што за яго прагаласаваў хтосьці іншы 3

Адзін з выбаршчыкаў Гомельскай-Савецкай акругі Аляксандр Кулін сцвярджае, што не змог прагаласаваць, таму што за яго гэта зрабіў хтосьці іншы.
-
2:11 Буша, Макейна і Абаму заклікалі не прызнаваць «выбары» у Беларусі (Фота) 2

28 верасьня ў адзін час з менчукамі, што выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, ля будынку ААН у Нью-Ёрку і каля беларускай амбасады ў Вашынгтоне беларускі “Моладзевы Рух Амэрыкі” ладзіў дэманстрацыі пратэсту супраць ілжывых “парламенцкіх выбараў” у межах кампаніі "Байкот 2008".
-
1:54 Паводле звестак па 100 акругах, апазіцыю ў «палату» не пусцілі 16

Ніхто з беларускіх апазіцыянераў не прайшоў у склад «палаты прадстаўнікоў», заявіла на прэс-канферэнцыі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
-
1:04 Пасля акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы збітыя Франак Вячорка і актывісты «Моладзі БНФ» 8

28 верасня, адразу пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, былі збітыя чацвёра актыўных удзельнікаў акцыі, сярод якіх – адзін з лідэраў моладзі БНФ Франак Вячорка.
-
0:59 Масавыя пратэсты ў Беларусі: вынікі «выбараў» падтасаваныя, новая «палатка» нелегітымная (Фотарэпартаж) 1

28 верасня ў Менску адбыліся акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў «парламенцкіх выбараў», якія адбыліся.
-
0:38 У «палатку» прайшлі толькі кандыдаты ад улады 3

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік у эфіры Першага канала назваў прозвішчы шэрагу кандыдатаў у «дэпутаты», якія прайшлі ў «палату прадстаўнікоў».
-
0:14 Даеш новыя выбары! (Фота, відэа) 22

Пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў «парламенцкіх выбараў» адбыліся 28 верасня ў Менску. Беларуская апазіцыя называе «выбары» фарсам і заклікае міжнародную супольнасць не прызнаваць новую «палату прадстаўнікоў» легітымным органам. Удзельнікі дэманстрацыі ў Менску запатрабавалі правядзення ў краіне новых свабодных выбараў.
-
23:21 «Выбары не адбыліся, адбыўся байкот!» 6

«Сёньня можна сказаць ужо з упэўненасьцю, што байкот выбарчага фарсу адбыўся,» – перакананы сакратар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Валеры Буйвал.
-
23:14 У Віцебску збілі радактара газэты «Курьер из Витебска» 1

У Віцебску каля 20-й гадзіны вечара зьбілі рэдактара недзяржаўнай газэты «Курьер из Витебска» Уладзімера Базана.
-
19:20 Дадзеныя аб яўцы ў Менску завышаныя ў некалькі разоў 3

У асноўны дзень выбараў участкі для галасавання ніяк нельга назваць шматлюднымі. Колькасць грамадзян, што прыйшлі сёння аддаць свае галасы, падлічваецца дзясяткамі. Але паводле інфармацыі ўчастковых камісій, іх чамусьці сотні.
-
19:12 Массовые протесты в Минске: «выборы» сфальсифицированы (ON-LINE репортаж, фото, видео) 92

Массовые демонстрации протеста против фальсификации итогов «выборов» и с требованием провести новые справедливые выборы проходят сегодня в Минске.
-
19:06 Калякін: Я лічу, што яўка была намалявана

Паводле лідэра Партыі камуністаў беларускай Сяргея Калякіна, у назіральнікаў уражаньне, што адбываецца “сакрэтная вайсковая апэрацыя”.
-
18:45 У Гомелі ўлады ў два разы завысілі яўку

Актывіст АГП Аляксандр Процка, які праводзіць назіранне на ўчастку № 27 Гомельскай-Савецкай акругі № 34, заяўляе аб разыходжанні ягоных звестак аб колькасці тых, хто прагаласаваў, з дадзенымі камісіі.
-
18:21 У Празе байкатавалі беларускія «выбары» (Фота) 4

Каля амбасады Беларусі ў Празе прайшла акцыя пратэсту, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Чэхіі. Удзельнікі пікета прыйшлі да дыппрадстаўніцтва з транспарантамі «Байкот!», «Скажы лукашызму не», «Рэжыму Лукашэнкі -- не, беларускаму народу -- так!», «Рэжым Лукашэнкі -- гэта тэрор і дыскрымінацыя беларусаў».
-
17:48 Праваабаронцаў выдаляюць з выбарчых участкаў 3

У Белаазёрску давераная асоба кандыдата ў дэпутаты зафіксавала парушэнне выбарчага заканадаўства, але была за гэта выдаленая з участку.
-
17:28 Сьмерць на выбарчым участку: чалавек падавіўся шашлыком 17

У Барысаве ў кропцы выязнога гандлю перад участкам для галасаваньня нумар 43 выбарчай акругі нумар 63 чалавек падавіўся шашлыком.
-
17:15 Назіральнік з Германіі сфатаграфаваўся з апошнім дыктатарам Еўропы 14

Сёння на выбарчым участку журналісты сталі сведкамі гутаркі Аляксандра Лукашэнкі з назіральнікам з Германіі – дэпутатам Бундэстага.
-
16:50 Назіральнік Свістун ужо ўхваліла «выбары» (Фота дакумента) 3

Назіральнік Максім Губарэвіч змог зрабіць копію ўнікальнага па сваёй сутнасці дакумента – “Акту правядзення галасавання”, які захоўваецца ў старшыні ўчастковай выбарчай камісіі №19 Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №50 Туркова О.У.
-
16:24 У Таліне пікетавалі консульства Беларусі (Фота)

У Таліне, каля будынка генконсульства Беларусі адбыўся мітынг пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі. Арганізатарамі акцыі былі сябры АГП Алеся і Артур Цурбаковы.
-
15:23 Дэпутат Еўрапарламента Януш Анышкевіч: Захад не павінен прызнаваць «выбары» у Беларусі 6

Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы, былы міністр абароны і адзін з лідэраў польскай «Салідарнасці» заклікаў Захад не прызнаваць вынікаў выбараў у Беларусі.
-
15:17 Назіральнікі ад СНД «не заўважаюць» парушэнняў пры галасаванні 7

На ўчастках 104-ай выбарчай акругі Менска больш за паўгадзіны не дазвалялася весці назіранне за «выбарамі» назіральнікам ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
-
15:16 Протоколы в окружные комиссии передадут без свидетелей

Члену окружной комиссии Брестского-Центрального округа №2 Григорию Бакиевичу председатель комиссии заявил о том, что не разрешает ему присутствовать при поступлении протоколов о итогах голосования с участков.
-
14:31 У гомельскай псіхлякарні яўка склала 100% 17

На закрытым участку № 22 Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акругі № 36 галасаванне завершанае.
-
14:24 Новыя доказы таго, што скрыні ўскрываюць па ночах 5

Назіральнік Уладзімір Малей паведаміў, што ён зафіксаваў факт змянення адбітку пячаткі на урне, што ўстаноўлена на выбарчым участку №65 Брэсцкай-Мухавецкай выбарчай акругі №4.
-
13:18 Незалежны кандыдат не знайшоў сябе ў спісах выбаршчыкаў

Сяргей Кузьмёнак, незалежны кандыдат у дэпутаты па Гарадзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе № 49, не знайшоў сябе і жонку ў спісе выбаршчыкаў, калі прыйшоў галасаваць на ўчастак № 28 у 31-й школе.
-
13:03 Лукашенко: «Верхушка» оппозиции в «парламент» не попадет. Мои лыжные предпочтения -- на Востоке (обновлено, новые фото) 22

Александр Лукашенко сегодня на избирательном участке заявил, что не пустит лидеров оппозиции в «палату представителей».
-
12:29 Падпалкоўнік міліцыі зафіксаваў ускрыццё скрыні і ўкід бюлетэняў 64

27 верасня падпалкоўнік міліцыі Казлоў зафіксаваў, што падчас абедзеннага перапынку на менскім участку № 463 Старавіленскай акругі №105 скрыня для датэрміновага галасавання была ўскрыта і адбылося ўкідванне бюлетэняў.
-
12:23 Ярмошына: «Назіральнікі АБСЭ скінулі скрыню для галасаваньня і білі яе нагамі» 25

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына абвінаваціла назіральнікаў ад АБСЭ ў парушэньні закону на выбарчых участках. Аб гэтым паведамляе “Радыё Свабода”.
-
12:20 Вольга Казуліна: «Вынікі «выбараў» будуць адназначна сфальсіфікаваныя» 1

Падчас галасавання на Коласаўскім выбарчым участку № 518 Вольга Казуліна, дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, кандыдат у дэпутаты па Сухараўскай выбарчай акрузе № 102, зрабіла заяву.
-
11:42 Папярэднія вынікі «выбараў» будуць вядомыя ў палову на першую начы 1

Пра гэта заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Паводле яе словаў, у 22 гадзіны будуць агучаныя вынікі яўкі на «выбарах».
-
11:32 Лічбы выбаркамаў і назіральнікаў не супадаюць 1

На выбарчым участку № 79 Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №20, па дадзеных незалежнага назіральніка, за пяць дзён датэрміновага галасавання прагаласавала 470 (23,65%) выбаршчыкаў, па дадзеных камісіі – 579 (29,13%). Усе чатыры дні лічбы назіральніка і камісіі супадалі, у пяты дзень (ці ноч) на 109 -- несупадзенне.
-
11:02 Акцыі ў падтрымку беларусаў пройдуць у Эўропе і ЗША

28 верасьня ў цэнтры Вільні адбудзецца акцыя падтрымкі й салідарнасьці зь Беларусьсю. Ініцыятарамі акцыі выступілі актывісты “Маладога Фронту” ў Літве. Чакаецца, што ў акцыі возьмуць удзел і іншыя моладзевыя арганізацыі Балтыі й Беларусі.
-
11:00 Сёння на Кастрычніцкай плошчы будзе больш за 300 журналістаў

28 верасня ў Беларусі працуюць 351 замежны журналіст. Журналісты прадстаўляюць сродкі масавай інфармацыі Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Італіі, КНР, Польшчы, Расеі, ЗША, Турцыі, Францыі, Японіі і шэрагу іншых краін.