9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў, палітвязні

Лідэр прадпрымальніцкага руху Мікалай Аўтуховіч 7 ліпеня 2006 года асуджаны на 3 гады і 6 месяца турмы нібыта за "ўхіленне ад падаткаў". Аўтуховіч лічыць свой прысуд палітычным. У знак пратэсту супраць несправядлівага пераследу неаднаразова праводзіў галадоўкі. Адна з іх цягнулася больш за 70 дзён. Прадпрымальнік страціў 40 кілаграмаў вагі і значна падарваў здароўе. Утрымліваецца ў менскай калоніі №1. Прадпрымальнік Юры Лявонаў, які працаваў разам з Мікалаем Аўтуховічам, прысуджаны да 3 гадоў і 5 месяцаў пазбаўлення свабоды. Утрымліваецца ў калоніі ў Баранавічах.



Тэма: Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў, палітвязні

5.11.2019
13.02.2009
22.02.2008
21.02.2008
5.02.2008
  • Алесь Бяляцкі: Казаць пра нармалізацыю адносінаў паміж уладай і апазыцыяй вельмі рана
    13:11 Алесь Бяляцкі: Казаць пра нармалізацыю адносінаў паміж уладай і апазыцыяй вельмі рана

    Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека праваабаронца Алесь Бяляцкі, каментуючы вызваленьне Артура Фінькевіча заявіў, што “праваабаронцы задаволены вынікам разгляду касацыйнай скаргі па крымінальнай справе Артура Фінькевіча, але толькі пасьля вызваленьня ўсіх палітзьняволеных можна будзе казаць пра нармалізацыю адносінаў паміж уладамі і іх палітычнымі апанентамі”. 

25.01.2008
  • Юры Лявонаў: «Яшчэ з раніцы я нават не падазраваў, што ўжо ўвечары буду дома»
    17:48 Юры Лявонаў: «Яшчэ з раніцы я нават не падазраваў, што ўжо ўвечары буду дома»
    4

    25 студзеня выйшаў на свабоду палітвязень і прадпрымальнік Юры Лявонаў. "Яшчэ з раніцы я і не падазраваў, што мяне вызваляць. Толькі пасля абеду да мяне падышлі і папярэдзілі, што цягам гадзіны я павінен сабраць рэчы", – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 Юры Лявонаў. 

  • Улада займаецца гандлем нявольнікамі
    11:45 Улада займаецца гандлем нявольнікамі
    1

    Чаму празь некалькі тыдняў пасьля зьняволеньня аднаго палітычнага вязьня – Артура Фінькевіча – вызваляюць іншага – Зьмітра Дашкевіча? Што хоча сказаць Захаду гэтым крокам беларуская ўлада? Ці можа беларускае незалежнае грамадзтва рабіць нейкі ўплыў на правілы той гульні, якую спрабуе весьці з Захадам афіцыйны Менск? 

24.01.2008
  • Аўтуховіч – на волі, Лявонаў – у чаканні
    16:20 Аўтуховіч – на волі, Лявонаў – у чаканні
    3

    Палітвязню і прадпрымальніку Юрыю Лявонаву можа быць змененая мера стрымання. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 былы калега Лявонава Уладзімір Асіпенка, 21 студзеня ў Баранавіцкую калонію паступіў ліст з Дэпартамента выканання пакарання МУС, у якім кіраўніцтву калоніі было прапанавана разглядзець пытанне аб умоўна-датэрміновым вызваленні Юрыя Лявонава. 

22.01.2008
  • Мікола Аўтуховіч: «Беларусь трэба мяняць»
    10:42 Мікола Аўтуховіч: «Беларусь трэба мяняць»

    У мінулую пятніцу, як мы ўжо паведамлялі, нечакана атрымаў датэрміновае вызваленьне адзін з беларускіх палітвязьняў Мікола Аўтуховіч – яму замянілі зьняволеньне на папраўчыя работы па месцы жыхарства. 

18.01.2008
  • Палітвязень Мікалай Аўтуховіч на волі
    17:33 Палітвязень Мікалай Аўтуховіч на волі
    18

    Палітвязню і прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу змянілі меру пакарання з пазбаўлення свабоды на выпраўленчыя працы. Пра гэта ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў сам Мікалай Аўтуховіч, які ўжо выехаў з Менска дамоў у Ваўкавыск. 

17.01.2008
29.12.2007
  • Ірына Казуліна: «Чакаем вызваленьня палітвязьняў у новым годзе»
    13:40 Ірына Казуліна: «Чакаем вызваленьня палітвязьняў у новым годзе»
    3

    Жонка палітвязьня Аляксандра Казуліна будзе сустракаць Новы год бяз мужа, але верыць, што гэта ў апошні раз. “Будзем чакаць, спадзявацца і чакаць добрых навінаў. Я перакананая, што наступны год будзе годам вызваленьня майго мужа”, -- кажа жанчына ў інтэрв’ю “Радыё Свабода”. 

18.12.2007
8.11.2007
  • 12:17 ЕЗ патрабуе свабоды для палітвязняў 3

    Кіраўнікі дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Звязу, акрэдытаваных у Беларусі, заклікаюць вызваліць "беларускіх зняволеных, асуджаных за грамадзянскую дзейнасць". Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным амбасадай Славацкай Рэспублікі ў Менску, якая выконвае функцыі мясцовага старшынства ЕЗ.