27 апреля 2024, суббота, 13:56
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 16
0 +
qwe, 15:40, 26.02

сучья статейка однако

Ответить
0 +
Ник, 17:07, 26.02


Непонятно, какую идею пытается донести до читателя С. Дубовец. Слишком вязко выражены его мысли.

Ответить
0 +
Radykal, 17:55, 26.02

"Першыя крокі да дыфузіі робіць менавіта рэжым"

Лухта. Грамадзкі консэнсус пачаў завязвацца ўжо падчас першай газавай вайны з Расеяй ў выніку імпліцытнай ці нават адкрытай падтрымкі тагачаснай позыцыі Лукашэнкі ў гэтым пытаньні часткай нацыёнальна-дэмократычных дзеячоў. Нават сп. Пазьняк адзначаў, што інтарэсы рэжыму супалі тады з інтарэсам краіны.

Пасьля-ж другой газавай вайны крокі да "дыфузыі" пачалі рабіцца ў форме публічных заяў ці дзеяньняў. З боку опозыцыі, да прыкладу, было запрашэньне да Лукашэнкі прыняць удзел у сьвяткаваньні 90-х ўгодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Былі заявы й лісты Мілінкевіча ў пытаньнях эўроінтэґрацыі. З боку рэжыму-ж адбыліся пэўныя саступкі беларускай культуры: скасавалі забарону на пэўныя рок-гурты, трохі зацуглялі ўціск беларускамоўных грамадзянаў, у ідэолёґічных установах экспэрымэнтуюць з ужываньнем беларускай мовы. На сёлетніх мерапрыемствах да г.зв. Дня Незавісімості Лукашэнка меў на сабе бел-чырвона-белы строй (хаця простым Беларусам за шалік ці куртку такіх колераў могуць і цяпер даць паспытаць ОМОНаўскіх палак).

На інтэрнэтавых форумах беларускай інтэліґенцыі апошнія некалькі гадоў пастаянна рабіліся заклікі да дыялёґу, абмяркоўваліся магчымасьці эволюцыі аўторытарнага рэжыму ў контэксьце інтэґрацыі з ЭЗ, я асабіста сьпісаў цэлыя квадратныя мэтры віртуальнай паперы разважаньнямі пра магчымасьці ўпісаць больш-менш прыстойную частку рэжыму ў варункі цывілізаванага політычнага жыцьця.

Ды-й сам сп. Дубавец ад пэўнага часу пасьлядоўна заклікае да супрацы з рэжымам у тых ці йіншых пытаньнях нават там, дзе ў супрацы нямя патрэбы, ці такая супраца немагчымая. А тут, як быццам усе апошнія гады моўчкі праседзеў у каноплях, выскачыў ды пачаў хваліць рэжым за тое, што нібыта менавіта той першы запрапанаваў прынамсі імітацыю грамадзкага замірэньня.

Ответить
0 +
Инга, 19:03, 26.02

Давно замечаю, что «Белорусские новости» лишь имитируют независимое интернет-издание и что в действительности они тайно, через спецслужбы обслуживают власть, но обслуживают не ежесекундно, как "Советская Белоруссия", а тогда, когда нужно с помощью будто бы независимого СМИ и будто бы независимого относительно авторитетного в среде оппозиции человека завуалированно донести до оппозиции важные для власти идеи.

В данном случае очень похоже, что власть доводит до оппозиции свои идеи через "Белорусские новости" с помощью С. Дубовца, не слывущего прямым холуем власти. Власть нынче начинает использовать с помощью обновляемых спецслужб более тонкие, чем раньше, методы самозащиты и борьбы с оппозицией, придавая большое значение идейному, а если удастся, то и моральному разложению оппозиции. Среди оппозиционеров можно заметить влиятельных людей, готовых "идейно и даже морально разлагаться " в пользу власти. А если Лукашенко не будет крохоборничать и начнет поощрять оппозиционеров, желающих "идейно и морально разложиться" под воздействием власти, государственными должностями и высокими заработками, то он сможет многого добиться в борьбе с оппозицией и в защите своей автократии.

Сказанное трудно отнести к принципиальной оппозиции. Но для ее усмирения у Лукашенко есть много иных средств, как уже предъявленных им этой оппозиции, так и еще не предъявленных.

Ответить
0 +
Міхал Чарвінскі, 21:11, 26.02

Натхняць на супрацоўніцтва з сучаснай беларускай ўладай можа толькі той, хто альбо свядома закрывае вочы на яе характар, альбо прызвычаіўся да штодзённага адхілення ад нормы, альбо ніколі аніякага ўяўлення пра норму і ня меў. У апошнім выпадку праглядае гатоўнасць задаволіцца чыста знешнім дэкаратыўным падабенствам да нормы. Мажліва нават, што ад самага пачатку пажаданні цяперашніх “прымірэнцыў, некаторыя з якіх, як Дубавец, стаялі пры пачатку сённяшняга этапу нацыянальнага Адраджэння, далей за чыста дэкаратыўныя змены і ня йшлі.
Іхні дыягназ – немач, набытая альбо прыроджаная. У іх проста няма ўяўлення пра тое, што рабіць, калі жыццё патрабуе адэкватна ацэньваць сітуацыю і адэкватна абіраць метады дзеяння.
Дарэчы, тая самая немач ёсць і дыягназам рэжыму. Хіба не бачна, што адзіны чалавек у краіне, які сапраўды нечым кіруе, ня здольны вырашыць аніводнае праблемы, а можа толькі заблытаць становішча так, каб не было бачна, што ён усяго толькі слабы чалавек з цяжкім дзяцінствам і скалечанай псіхікай, які намерыўся зрабіць з Беларусі спадчынную гаспадарку?
І таму зараз ня трэба шукаць нейкай логікі ў тым, што робіцца з боку рэжыма, паколькі галоўнае, што характырызуе гэты рэжым -- гэта поўная адсутнасць логікі і каардынацыі паміж яе паасобнымі часткамі. Тыя пробліскі асэнсаванай палітыкі, якія на на працягу існавання рэжыму раз-пораз прыўносіліся “разумнікамі”, якія прыходзілі ва ўладныя структуры дзеля розных, найчасцей чыста меркантыльных, мэтаў, з лішкам кампенсуюцца іррацыянальнымі сутаргамі разладжанага механізма.
Уся “лібералізацыя” мае чыста утылітарны характар, яе сапраўдная мэта – захаваць у некранутасці тую эканамічна неабгрунтаваную мадэль, якая дазваляе, тым ня меньш, атрымліваць максымальную выгаду са зручна размешчанай невялікае краіны з дастаткова развітай перапрацоўчай прамысловасцю. Трэба толькі неяк пераседзець крызіс, які па іншых эканоміках пройдзецца як буралом, выломваючы ўсё старое, гнілое ды нетрывалае. Трэба дацягнуць да пачатку дачнага сезону, а там выбухова небяспечныя калектывы буйных прадпрыемстваў распаўзуцца па сотках, і самі сябе пракормяць, як гэта ўжо было ў 90-ыя. А каб дацягнуць хоць да красавіка, трэба хоць нешта плаціць, дзеля гэтага і патрэбныя крэдыты, якія выдаюцца пад “лібералізацыю”. А там і крызіс скончыцца, зноў вырасце попыт і кошты на нафтапрадукты, і можна будзе далей панаваць, адкінуўшы “ліберальную” бутафорыю. Вось такая “антыкрызісная стратэгія” у купкі дробных аферыстаў, што захапілі ўладу ў Беларусі.
Як не дзіва, дапамогуць ім апазіцыйныя дзеячы. У самых простых словах, любая рэвалюцыя складаецца з двух частак: стварэння крызісу і адабрання ўлады. Нашы апазіцыянеры Божай воляй атрымалі крызіс, але, паколькі цалкам задаволеныя сваім цяперашнім становішчам, анічога не робяць для пераймання ўлады. Цалкам адарваныя ад рэальнага жыцця Дубаўцовы заклікі ім у гэтым толькі спрыяюць.
Увогуле, памылка Дубаўца метадалагічная. Памкненіі грамадства не мусяць скіраваныя на разбурэнне ці залагоджванне дзяржаўнае машыны, якая па вызначэнні ёсць бяздушнай прыладай і ня можа адыгрываць самастойнай ролі ў жыцці краіны. Улада, рэжым, дзяржава ўвогуле не мусяць займаць увагу грамадства, у яго павінны быць свае інтарэсы, мэты і задачы, свой “парадак дня”, як кажуць еўрапейцы. Дзяржава можа быць перашкодай на шляху да гэтых мэтаў, і тады з ёю трэба змагацца. Калі ж улада імкнецца дапамагчы, як гэта бывае ў краінах, дзе яе персанальны склад залежыць ад грамадства, яе дапамогу трэба вітаць. Але й там ня йдзе гаворка пра тое, што ўладзе трэба аддавацца, забываючыся пра гонар і годнасць.

Ответить
0 +
NB , 21:17, 26.02

У Radykal'а атрымалася амаль заява "Што было - што сплыло" . А сказаць можна й карацей. Лёгка сядзець у Вільні, ды аттуль, як раней - "глядя из Лондона", накіроўваць думку т.з. грамадскасьці ў "правильном" напрамку. Ну як жа, вось і "Наша Ніва", і "саветы", і саланы розныя... А вы тут, небаракі, нічога не разумееце.

Дзякуй вам, сп. Дубавец, з радзімы, што не забыліся на нас, а то мы, месьцічы, ня дужа... спрытныя. З замежжа ўсё ж лепш бачна, дзе тут у нас чорнае, дзе белае, дзе чырвонае, а дзе - карычневае...

Ответить
0 +
ryhorauna, 23:15, 26.02

<<Чорна-белае мысьленьне ў катэгорыях халоднай вайны што ў геапалітычным кантэксьце, што ў рамках свайго народа – зусім не ўнівэрсальнае і ўжо сёньня ўспрымаецца як атавізм. На зьмену яму прыходзіць унівэрсальнае кантактнае спаборніцтва інтэлектаў і ідэй. Больш звыкла, вядома, стаяць непарушна ў белых вопратках, увасабляючы сабою ідэал. Але так можна дастаяцца да таго, што ідэал акажацца нікому непатрэбным. Асабліва ў часе глябальнае пераацэнкі каштоўнасьцяў, якая пачынаецца сёньня па ўсім сьвеце.

Нядаўна мы зь сяброўкай сустрэлі менскага пісьменьніка, старога дысыдэнта, прызнанага інтэлектуала й нашага даўняга сябра.

— Вы ад’яжджаеце, — сказаў пісьменьнік, — а мы застаемся закладнікамі рэжыму.

— Дык вы ж і ёсьць рэжым, — адказала сяброўка зьдзіўленаму літаратару. – Вы тут духоўная ўлада. Іншае я ня ведаю.>>
<<qwe, 15:40, 26.02

сучья статейка однако>>

qwe: +100!!!

Спадар Дубавец, паглядзіце у вочы маладым, якія у "белых вопратках" стаяць пад дубінкамі і кулакамі амона!

Ответить
0 +
NB, 23:54, 26.02

Міхал Чарвінскі, 21:11, 26.02

Спадар Чарвінскі, вашыя словы зіхацяць сапраўдным золатам!

Ответить
0 +
Аляксандр Гладкі (Глада), 10:47, 27.02

Дзякуй, Сяргей. Вельмі добры артыкул.

ryhorauna, 23:15, 26.02
Спадар Дубавец, паглядзіце у вочы маладым, якія у "белых вопратках" стаяць пад дубінкамі і кулакамі амона!
====================================================================
І што? Што там бачна ў гэтых вачах? Можна галавой аб сцяну біцца ўсё жыцце, гузак перманентны на галаве набіць. Але сцяне з таго нічога ня будзе, як стаяла так і стаяць застанецца. Біткі з АМАПАМ нічога ня зменяць, гэта нікаму не цікава (акрамя саміх удзельнікаў).
Мо трэба ўжо за розум брацца? А то ўсе аб сцяну ды аб сцяну....

Ответить
0 +
Глада, 10:50, 27.02

Міхал Чарвінскі, 21:11, 26.02
Спадар Чарвінскі, вашыя словы зіхацяць сапраўдным золатам!
===================================================
Мо ўжо хопіць слоў? Каму яны патрэбны? Усе ўсё ўжо даўно ведаюць. С кожным гожам слова словее становяцца.
Лепей сп. Чарвінскі адкажыце, што рабіць...?

Ответить
0 +
NB, 14:02, 27.02

Аляксандр Гладкі (Глада), 10:47, 27.02 Мо трэба ўжо за розум брацца?
Глада, 10:50, 27.02 Лепей сп. Чарвінскі адкажыце, што рабіць...?

Можа, вы, Гладкі ды Глада (у адной асобе, відаць, але пад рознымі імёнамі), усім нам, дурным, тут і адкажыце, як, з якога боку за той розум узяцца і што ад гэтага "узяцця" можа атрымаецца, пра што мудрагеліста распавёў сп. Дубавец. Сам ён калісь-некалісь што-небудзь зрабіў, акрамя напісаньня артыкулаў, рэдагаваньня "Нашай Нівы" і павучэньняў з Вільні, як трэба ўсё рабіць на Беларусі, каб добра і шчасліва жыць?

Вам не даспадобы і не цікава тое, што "бачна ў гэтых вачах"? Дык гэта, на жаль, адзінае, што бачна сёння ў якасьці процідзеяньня рэжыму. І рэжым з гэтым лічыцца, нярвуецца, розным саланам на іхныя запыты павінен адказваць і ў рэшце рэшт што-кольвечы рабіць... А артыкулаў дубаўцоў рэжым не чытае, бо непісьменны. Дый нецікавыя яны ўжо даўно, бо кажучы вашымі ж словамі: "Усе ўсё ўжо даўно ведаюць!" Ну, а больш за ўсіх, відаць, УСЁ ведаеце вы. Ці не так?

Ответить
0 +
DonnaRoza, 14:25, 27.02

To: Міхал Чарвінскі, 21:11, 26.02
+100!!!
Лагічна, ясна, не аспрэчыць.

Ответить
0 +
Radykal, 16:32, 27.02

To: Міхал Чарвінскі, 21:11, 26.02
"галоўнае, што характырызуе гэты рэжым -- гэта поўная адсутнасць логікі і каардынацыі паміж яе паасобнымі часткамі."

Ёсьць галіны, дзе коордынацыі, пасьлядоўнасьці ды лёґікі аж забагата. Адным такім прыкладам ёсьць русыфікацыя. Яна стартавала літаральна зь першых хвілін урадаваньня Лукашэнкі й не спавальнялася ад таго часу ані на трохі.

Рэжым за гэтыя часы вагаўся ва ўсім. То калхозы, то заходнія інвэстыцыі, то рускі нацызм, то пролетарскі інтэрнацыёналізм, то Кітай, то Нямеччына. Русыфікацыя-ж праводзілася без ваганьняў, з паслядоўнасьцяй і дакладнасьцяй, якія часам проста заварожваюць.

Ці гэта даводзіць, што Лукашэнка нешта контролюе? Не, гэта можа быць прыкметай таго, што нехта ўсё-ж такі нешта контролюе. Ані Лукашэнка, ані ягонае атачэньне ня здольныя да сплянаваньня ды рэалізацыі такой складанай опэрацыі як паскоранае, шматроўневае нішчэньне нацыёнальнай сьвядомасьці. Значыцца, у гэты рэжым ўплеценая нейкая сыстэма, якая здольная калі не да формуляваньня, то прынамсі да трансляцыі ды ініцыятыўнай рэалізацыі складаных задач.

Ответить
0 +
NB, 19:49, 27.02

Radykal, 16:32, 27.02

Мне падаецца, што вы перабольшваеце, мяркуючы, што "нехта ўсё-ж такі нешта контролюе" - у дачыненьні да русіфікацыі. Луке не патрэбна было анічога тут кантраляваць, бо ён, з саўгасу, адразу абаперся на дэнацыяналізаваную камуністычную наменклатуру. Паглядзіце, хто вакол яго дасюль - ад Мясніковіча да Сідорскага, драбязу не бяру пад увагу. Гэта Беларускі Савецкі Савок Рэспубліканскі (БССР) такога кшталту, якога не было нават у феадальнай азіяцкай частцы азіёпскай імперыі СССР. Пад сцягам Ільліча і пад кіраўніцтвам самага любімага народам партыйнага бонзы Машэрава канчаткова былі вынішчаныя ўсе нацыянальныя прыкметы і зачыненыя беларускія школы. За выключэньнем адной прыкметы - "сакратарскай літаратуры" СП БССР. Ды яшчэ засталіся вышыванкі на фэстах т.з. беларускай культуры дзе-небудзь у Маскве ці Алма-Аце.

Лука адно даў і далей павольна каціцца таму паравозу ў светлую будучыню, у якім усе мы зараз і знаходзімся. Вось і коцімся. Але калі Масква асабліва прыцісне, дык які-небудзь Макей ці Хакей скочыць на трыбуну ды пачне па паперцы пра незалежнасць распавядаць - на зайздрасьць самому сабе. І гэтак да чарговай порцыі грошай, а потым коціцца ўсё тое, "што раньш было"... Вось і ўвесь той Нехта. Нехта - гэта мы самі. Лянотныя.

Ответить
0 +
Radykal, 22:30, 27.02

NB, 19:49, 27.02
"Лука адно даў і далей павольна каціцца таму паравозу ў светлую будучыню, у якім усе мы зараз і знаходзімся"

Гэта ёсьць моцна спрошчаны рысунак. Узмацьненьне русыфікацыі часьцяком патрабавала не інэрцыйнай абыякавасьці, а наадварот - актыўных дзеяньняў, у тым ліку - зьмены Констытуцыі (сьцяг, гэрб) і г.зв. рэфэрэндуму пра дзьвухмоўе. Пасьля ліквідацыі дзяржаўнага статусу беларускай мовы ды фактычнай забароны нацыёнальных сымболяў давялося прыкласьці пэўныя намаганьні, каб закрыць адзіную беларускамоўную радыёстанцыю 101,2, а з часам фактычна забараніць продаж усяе беларускамоўнае прэсы. Беларускі ліцэй ліквідавалі не абыякавасьць, ды інэрцыя, а ОМОН, мянтура, гэбэ ды чорт знае яшчэ хто - і была гэта шмадхадовая ды цягамотная опэрацыя. Беларуская мова практычна забароненая ў тэлевізыі - а выціскалася яна адтуль вельмі дакладна, сплянавана, ледзь заўважна для гледача. Здаецца, яшчэ ўчора былі там і "Навіны", і "Усё нармальна, мама", праўда-ж?

На момант прыйсьця Лукашэнкі да ўлады 70% шкаляроў навучаліся па-беларуску, і тэндэнцыя была да няспыннага падвышэньня гэтага паказьніка. Паравоз, даражэнькі, імчаў ня ў тым-жа кірунку, як за Машэрава, а ў процілеглым. Цяпер - 20%. Для гэтага, нават калі мы абмінем йіншыя пытаньні, давялося зьнішчыць і надрукаваць сотні тысяч падручнікаў - аднэй інэрцыі для такога замала!

Паравоз ня можа зьмяніць кірунку самахоць. Для гэтага патрэбны машыніста, якім Лукашэнка ня толькі ня ёсьць, але якога й прызначыць ня быў-бы ў стане.

Ответить
0 +
NB, 22:17, 28.02

Radykal, 22:30, 27.02

Вы заінтрыгавалі мяне задужа! За часам Машэрава я ня памятаю 70% шкаляроў, якія б навучаліся па-беларуску. Далібог! Колас таму і паехаў перад сваім сконам да Мазурава, што той рупліва вынішчаў мову, дзе толькі было магчыма, і таму - не прыняў яшчэ жывога класіка. Машэраў працягнуў тое, што недарабіў ягоны папярэднік. Гэта быў актор кшталту пазьняга "раньняга Горбі", і таму ён так падабаўся плебсу й прыкормленым літаратарам. Пра слюньковых-малафеевых і казаць няма чаго - яны абсалютны нуль пары заняпаду саўка. Калі беларускія школы ды гімназіі й пачалі адчыняць падчас адлігі ў беларускай Антарктыдзе (1990-1994), хіба было іх ажно 70%?! Калі й было, дык, як заўсёды ў нас, - адно на паперы. Бо н е м а г ч ы м а за такі кароткі тэрмін разьвярнуць паравоза. Што б вы ні казалі, але сіла інэрцыі - найвялікшай моцы.

Усе пералічаныя вамі факты ўдушэньня мовы неаспрэчныя. Але ж з імі тая ж справа, што й з іншымі нашымі справамі. Непісьменны султан бачыў і бачыць дасюль у кожным, "кто гаварыт па-беларуски", ворага - з тае прычыны, што менавіта на гэтай мове размаўлялі ягоныя апаненты, разумнейшыя за яго, што ён прынцыпова ня мог сьцярпець. А візіры, якія апантана глядзяць у рот султана, мусяць рабіць адно тое, што султану абавязкова спадабаецца. Вось яны й рабілі - рвалі сьцяг, як парсюк Ціцянкоў: маўляў, глядзі, султан! Астатнія цвыркуны - кожны на сваім прыпеку - сьвісталі як маглі. Ці патрэбны тут Нехта, каб гэта кантраляваць? Яны ж нясуцца навыперадкі, каб толькі заўважыў Сам Самыч. Усё так і дасюль. Макей робіць па-макееўску, Пяткевіч - па-пяткевічаўску, Мартынаў - па-мартынаўску, Янчэўскі - па-янчэўску і г.д. да апошняй казюлькі. Калі б і знайшоўся Нехта, хто гэта персанальна, асабіста кантралюе, дык гэта быў бы насамрэч Месцаахоўнік Трона ласкай д'ябла. Але гэта ўжо ад чорта. Няма ў Лукі такіх разумных, бо разумных вакол яго няма ўвогуле. Ён іх даўно зьнішчыў.

Але, калі гэта не сакрэт, каго ж вы падазраеце? Хацелася б... зьняць капялюш перад гэтым Нехта, як бы апакаліпсічна гэта ні гучала...




Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован