27 апреля 2024, суббота, 8:51
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Што святкуе Беларусь 17 верасня?

4

З савецкага мінулага да нас даходзяць юбілеі. Найчасцей – неадназначныя. Два гады таму пагрукаў трыццаць сёмы.

Комментарии 4
0 +
NB, 19:06, 17.09

Шчыры дзякуй аўтару! Чаканьне, ці з'явіцца сёньня на Хартыі матэрыял, прысвечаны 70-й гадавіне таго жалобнага дня, калі саўдэпія афіцыяльна (бо неафіцыяльна тое было раней) уступіла ў Другую сусьветную вайну, якую яна ж і пачала разам з Гітлерам, - гэтае чаканьне спраўдзілася...

Сп. Уладзімір акрэсьліў сутнасьць гэтага ганебнага "сьвята" 17 Верасьня. Але колькі ў нас плошчаў ды вуліц дасюль названа ў гонар гэтай даты ў вялікіх і малых заходнебеларускіх гарадах і мястэчках. А трэба было б на гэтых плошчах ды вуліцах ставіць помнікі тым, хто загінуў ад таго "уз'яднаньня", якое насамрэч, пра што піша аўтар, не адбылося. Мяжа і доты пры ёй так і засталіся ў 39-м годзе, каб іх зьнесьлі, ідучы на Москву, нямецкія танкі ўжо ў чэрвені 41-га...

Зьдзівіла, аднак, гэтая лічба (паводле Берыі) - 700 тысяч рэпрэсаваных у Беларусі і Украіне пасля "уз'яднаньня". Гісторыкі только для Беларусі называюць менавіта гэтую лічбу. А Берыя... Якая ён гістарычная крыніца?! Каб ён бестэрмінова гарэў у пекле!

І яшчэ адна недарэчнасьць. БССР (дакладней - ССРБ), якую зрабілі маскоўскія бальшавікі, мела пасьля Рыжскай дамовы не пять, а шэсць паветаў Мінскай губерні (Мінскі, Барысаўскі, Бабруйскі, Ігуменскі, Мазырскі і Слуцкі), пра што Купала саркастычна пісаў: "Далі шэсць паветаў, ну дзякуй і за гэта".

І да сёньняшняга часу хапае неабальшавікоў з Шклоўскага павета, якія б краілі тыя межы на свой капыл - то ўз'ядноўваючы, то раз'ядноўваючы братоў ды сёстраў, абы ім, шклоўскім, сядзець пры ўладзе на шыі народа векі вечныя. Таму менавіта ў іх сёньня сьвята, сп. Халіп!

Ответить
0 +
Заходнi беларус, 9:04, 18.09

Я ничога не святкую, старыя расказвали як яны нас вызваляли... А потым немцы ад их вызваляли... А потым партызаны таксама нешта нейдзе вызваляли... Потым зноу саветы вызваляли... Да пайшли усе гэтыя вызвалицели на х... Ужо так усё вызвалили што труба, няма чаго и каго болей вызваляць...

Ответить
0 +
І.Л., 10:31, 18.09

Учора па польскім ТБ аглядала урачыстасьці з нагоды гэтай даты...Каля помніку у Варшаве, дзе на чыгуначнай плятформе пастаўлены крыжы, выступіў Прэзідэнт, мэр горада, прачыталі малітву святары чатырох галоўных канфесій і рэлігій Польшчы. Але перад малітваю былі пакліканыя тыя, хто не вярнуўся да дому...Былі пералічаны сібірскія Гулагі, месцы дзе спачываюць забітыя ....Моцна ўдарыла у сэрца згадка і блізкіх нам Курапат, турмы брыгідак (у Берасьці)...Малілася разам з Палякамі, і па людзку зайздросціла што яны дамагліся Свабоды...а мы пакуль жывем у цемры, бо пакінулі Веру. Й прыгадала, як у Берасьці, "акадэмік" архітэктуры на месцы брыгідак запраектаваў гатэль з басэйнамі ды відавочна казінамі....Не сумневаюся, што ў ягонай сямь'і так сама былі ахвяры ў 39-40, бо тутэйшы, але ж..вось Памяць -затуманена ідэалогіей і ...грашыма. Не засталося у быльшасьці людзяй нашых людзскасці, толькі Інтарэсы....Нажаль.

Ответить
0 +
Viktar, 21:43, 19.09

Szanouny spadar Uladzia,
ja razumieju Vasza razczaravannie "vyzvalenniem" Bielarusi Czyrvonaj armijaj. Pryczyn mnoha i nie kaniesznie adnosiacca da Rasiji, jnakaja sama stala achviaraj balszavizmu. Peuna Vaszy, tak jak i maje backi perazyli heta. Vos a dzied nie pierazyu, tamu szto, jaho niejki saviecki aparatczyk NKVD, Firaga, zahadau zakatvac za antyustalinskuju prypieuku.
Heta adno. A druhoje - to nie hledziaczy na fakt, szto svabodu ad polskaj akupacyji pryniesli balszaviki, jakija stvaryli na terytoryji uschodnich slavian dziarzavu terroru, tym nie miensz chociaczy, ci nie chociaczy, usioz uzjadnali nasz narod i bielasruskija ziemli, chacia nie pounasciu.
Szto tyczycca Ryzskaha traktatu. A pradstauniki Polszy nie viedali, szto traktat padpisvajuc z balszevickimi terrarystami, nie pytajuczysia, ci bielarusy zhodny, ci nie zyc u czuzoj dziarzavie, heta dobra? Heta maralna, spasylacca sionnia, szto 17 vierasnia balszaviki zabrali "polskija" ziemli? A szto astalasia b sionnia ad bielarusau, pasla palityki prasledu, jakuju viali polskija ulady na naszych ziemlach, pavodle lozunhu: kali ty nie katolik i nie polak, to mozasz byc parabkam, batrakom i tolki! Ci spadar Uladzimir pra heta viedaje?
Viktar
A moderataru vinszuju dobraha samapachuccia. Raniej byli cenzary, a ciapier heta prafesija zaviecca - maderatar.

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован