19 февраля 2019, вторник, 10:56
Призыв Рады БНР
Рубрики
Комментарии 7
+32 +
)), 22:16, 8.02

Я пачаў карыстацца банкаматам на беларускай мове! Проста так... паспрабаваў - спадабалася. ))

Ответить
+27 +
)), 22:22, 8.02

Адзін раз спяшаўся. Падышоў да банкамата і ... хацеў пальцам тыкнуть ў рускую мову але, літаральна долі секунды ... падумаў, а вось дулю ... і націснуў беларускую мову))

Вось такое было!

Ответить
+25 +
Aleks , 22:53, 8.02

Рэспект!Усё вялiкае--пачынаецца з малага!

Ответить
+26 +
D. Day, 22:20, 8.02

Беласточчына - край беларусау))

Ответить
+4 +
Ecce Homo, 7:14, 9.02

Што там дзіўнага? На Беласточчыне палова этнічных беларусаў, калі не больш. Калісці нярэдка там бываў у фальклорных экспедыцыях, дык ў вёсках (таксама ў саміх Беластоку і Бельску) па-беларуску людзі размаўлялі. І лепей валодалі мовай, чым мы.

Ответить
+25 +
VS LU, 22:55, 8.02

Прыемная навіна.

І толькі ў беларускіх гіпермаркетах (любых - і харчовых, і будаўнічых) вельмі цяжка сустрэць хаця б адзін цэтлік ці шыльду па-беларуску. Што казаць, калі нават назвы брэндаў неяк сорамна пазіцыянуюць сябе, як беларускія. Напішуць, напрыклад, "Малочны гасцінец", а далей "Молоко питьевое пастеризованное", ці хлеб "Спадчына", а ніжэй - "Классический". Што гэта за "дзвюхмоўе" такое дзіўнае? Аніводнага разу ня бачыў этыкеткі цалкам на беларускай мове.

Гэта тым больш дзіўна, што з боку антыбеларускай улады ёсць хаця б нейкі беларускамоўны мінімум (няхай і вымушаны) - шыльды у метро, інфармацыйныя таблічкі на дарогах, сацыяльная рэклама на білбордах, аб'явы прыпынкаў у грамадскім транспарце - па беларуску. Нават беларускамоўны інтэрфейс у банкаматах прысутнічае. Так што сумна і сорамна, але з боку большасці грамадзян, у тым ліку і прадпрымальнікаў, афармляючых сваі тавары ці крамы, амаль няма вялікай патрэбы у роднай мове.

Ответить
-17 +
Лвл, 23:43, 8.02

Я не особо знаком с мовой, но то что вещают в метро больше похоже на издевательство над мовой.

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован