26 красавiка 2024, Пятніца, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Правакацыя спецслужбаў на Сацыяльным маршы (Відэа)

65
Правакацыя спецслужбаў на Сацыяльным маршы (Відэа)

У Сацыяльным маршы, які прайшоў у Менску 4 лістапада, узялі ўдзел 2 тысячы чалавек. Спецслужбы арганізавалі на мірнай акцыі правакацыі.

Больш за 50 сябраў прафашысцкіх арганізацый «Белая воля» і «Белая Русь» зладзілі бойку з моладдзю з незарэгістраванай партыі анархістаў. Яны крычалі фашысцкія лозунгі, у тым ліку былі чутныя словы «Кроў!», «Смерць лібералам!». Анархісты ў адказ крычалі «Не фашызму!»

На вуліцы Сурганава фашысты справакавалі масавую бойку. Фашысты і анархісты збівалі адзін аднаго тронкамі ад сцягоў. Бойня праходзіла на падарожнай частцы. Пры гэтым супрацоўнікаў міліцыі або АМАПа ўвогуле не было. Відавочна, дадзеная правакацыя наладжаная спецыяльна для таго, каб па БТ паказаць, што на мірны Сацыяльны марш выйшлі фашысты

Супрацоўнікі АМАПа з'явіліся толькі пасля таго, як бойка скончылася.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках