24 красавiка 2024, Серада, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барацьба за свабоду палітвязьняў ідзе кожны дзень (Фота)

Расьцяжка зь лёзунгам “Свабоду Фінькевічу!” была вывешаная актывістамі “Маладога Фронту” на гмаху па Партызанскім праспэкце ў Менску. Маладафронтаўцы такім чынам працягваюць сваю штодзённую кампанію за вызваленьне аднаго са сваіх лідэраў.

У расьцяжку былі таксама загорнутыя ўлёткі зь інфармацыяй аб крымінальным перасьледзе самага маладога палітвязьня Беларусі. Даволі вялікая колькасьць людзей пасьпела пабачыць лёзунг за вызваленьне Артура Фінькевіча, бо расьцяжка была цудоўна бачная на вялікай адлегласьці. Падчас акцыі, людзі, што ішлі ўздоўж праспэкту спыняліся, каб разгледзець надпіс, а шматлікія мінакі каля самога гмаху ўздымалі й чыталі раскіданыя ўлёткі.

Нагадаем, што адзін зь лідэраў “Маладога Фронту”, Артур Фінькевіч быў асуджаны на паўтары гады пазбаўленьня за сфальсыфікаваныя ўладамі “парушэньні рэжыму” спэцкамэндатуры, дзе маладафронтавец 2 гады адбываў пакараньне за графіці “Достал!” і “Мы хочам новага!”.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках