25 красавiка 2024, Чацвер, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцу Яну Палякову прывялі ў суд пад канвоем

3

10 лістапада ў Салігорску да вядомай праваабаронцы Яны Паляковай прыйшоў міліцыянт і запатрабаваў ісьці зь ім у суд.

Паводле міліцыянта, ён атрымаў загад ад свайго начальства прывесьці Палякову ў суд дзеля разгляду ейнай справы. Аднак у Салігорскім судзе ніякага разгляду справы Яны Паляковай не адбылося. Неўзабаве праваабаронцу вызвалілі.

Яна Палякова распавяла «Радыё Свабода», што судзьдзя Саўчанка выдала ёй копію пастановы пра прымусовы прывод, але не азнаёміла з справай, якую нібыта на яе завялі, і не патлумачыла ейнай сутнасьці.

«Мяне і зьневажаюць, і запалохваюць адначасова. Правялі фактычна пад канвоем праз увесь горад, хаця маглі выклікаць у суд позваю, і я б сама прыйшла! Па другое, мне даюць зразумець, што могуць перасьледаваць паводле самай неверагоднай, нават прыдуманай падставы», — пракамэнтавала сытуацыю праваабаронца.

Яна Палякова з 2000 году займаецца ў Салігорску праваабарончай дзейнасьцю. Абараняла Івана і Ільлю Шылаў, іншых салігорскіх актывістаў і простых грамадзянаў, якія зьвярталіся да яе па дапамогу. У кастрычніку Яну Палякову зьбіў супрацоўнік міліцыі, на якога праваабаронца падала скаргу ў пракуратуру. Гэтая скарга дагэтуль не разгледжаная.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках