19 красавiка 2024, Пятніца, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілінкевіч: «Утрыманне Казуліна за кратамі – гэта выклік прынцыпам маралі і гуманнасці»

7

Лідэр руху «За Свабоду», экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч заклікаў беларускую і міжнародную грамадскасць "аб'яднаць свой пратэст супраць далейшага ўтрымання вязня сумлення Аляксандра Казуліна ў турме і выкарыстаць усе магчымыя сродкі для таго, каб ён неадкладна выйшаў на свабоду і смог праводзіць у апошні шлях сваю жонку".

"Несправядлівае і пазапраўнае ўтрыманне Аляксандра Казуліна за кратамі – гэта выклік прынцыпам маралі і гуманнасці", – гаворыцца ў звароце А.Мілінкевіча, распаўсюджаным 24 лютага. Па словах палітыка, А.Казулін "павінен быць апраўданы і безумоўна вызвалены".

Напярэдадні ў інтэрв'ю БелаПАН А.Мілінкевіч заявіў: "Улада, не даўшы Аляксандру Казуліну магчымасці трымаць руку жонкі, калі яна сыходзіла ў іншы свет, паступіла амаральна. Улада выдатна ведала, у якім стане знаходзіцца Ірына, і ўвесь гэты гандаль вакол вызвалення мужа быў недарэчным і нечалавечым. Калі ва ўлады засталося хоць нешта чалавечае, Казулін павінен быць вызвалены".

Ірына Казуліна сканала ў Менску ўвечары 23 лютага. Яе муж адбывае пакаранне ў калоніі "Віцьба-3" у Віцебскім раёне. Рашэнне аб падаванні А.Казуліну кароткатэрміновага водпуску для ўдзелу ў пахаваннях жонкі пакуль не прынятае.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках